Віктар Аляксандравіч Дзенісенка

Віктар Аляксандравіч Дзенісенка (нар. 3 студзеня 1961 г., Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дыпламат.

Віктар Аляксандравіч Дзенісенка
Пасол Беларусі ў Кыргызстане[d]
22 студзеня 2010 — 2017
Пасол Беларусі ў Таджыкістане[d]
з 2021
Нараджэнне 3 студзеня 1961(1961-01-03) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

У 1987 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і спорту па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык», у 1991 годзе — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання па спецыяльнасці «паліталогія», у 2003 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1978 годзе, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на вытворчасці, вызваленай камсамольскай рабоце на пасадзе загадчыка аддзела камсамольскіх арганізацый і першым сакратаром Нараўлянскага РК ЛКСМБ, другім першым сакратаром Гомельскага АК ЛКСМБ (СМБ). У 1997—1999 гг. — Начальнік аддзела па працы з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі Рэспублікі Беларусь.

У 1999—2001 гг. — Першы сакратар аддзела міжнародных прававых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гг. — Першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне. У 2006—2010 гг. — Саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення рэгіёнаў Расіі МЗС Рэспублікі Беларусь. 22 студзеня 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Валодае нямецкай і ўкраінскай мовамі.

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі правіць