Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка
Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка (8 мая 1938, сяло Тоўста, Білапільскі раён, Сумская вобласць, УССР — 16 студзеня 2021) — беларускі прадпрымальнік.
Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка | |
---|---|
Дата нараджэння: | 8 мая 1938 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 16 студзеня 2021 (82 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія Правіць
У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча №1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя У. І. Леніна[1] па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты»[2].
Працаваў старэйшым інжынерам на Мінскім заводзе «Радыёдэталь», кіраўніком аддзела МКТЭІ аўтапрама, дырэктарам Мінскага вопытна-механічнага завода Мінбыта БССР, затым начальнікам тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР[2].
З 1988 года — старшыня праўлення ТАА СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»[1].
У ТОП 200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі 2018 года, падрыхтаваны інтэрнэт-парталам «Ежедневник», заняў 65 месца[3].
Утрымліваў футбольную каманду «Беліта-Вітэкс»[3].
Памёр 16 студзеня 2021 года ад каранавіруснай інфекцыі[4][5].
Актывы Правіць
Валодае ТАА СП «Беліта», ЗАТ «Вітэкс», Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-З (Расія), Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-Валгавят (Расія), Euro B&V (Латвія), займаецца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй касметыкі ў Беларусі, СНД і Цэнтральнай Еўропе. Валодае магазінамі Свет касметыкі Беліта-Вітэкс у Беларусі, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане, Латвіі, салонамі прыгажосці Беліта-Вітэкс у Беларусі, сельскагаспадарчым філіялам ва Уздзенскім раёне.
Узнагароды Правіць
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. Узнагароджаны савецкім медалём «За доблесную працу»[3], медалём «Ветэран працы», залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай ВС БССР, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ (2007)[2], Ордэнам Айчыны ІІІ ступені[6].
Як член БСПН імя Куняўскага за арыгінальнае ўключэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў прамысловую ўзнагароджаны Дыпломам Бізнес-саюза[2].
Сям’я Правіць
Жанаты. Мае дачку Ірыну Цярэшчанка, якая ў шлюбе з бізнэсменам Артурам Фенюком нарадзіла дачку. Ірына стварыла сетку салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра», займаючыся адначасна дыстрыбуцыяй імпартнай касметыкі[7].
Зноскі
- ↑ а б Мужчина, создавший белорусскую косметику(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Генеральный директор ЗАО «Витэкс» Виктор ТЕРЕЩЕНКО: «Мы рискнули»
- ↑ а б в г [1] Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Ад каранавірусу памёр генэральны дырэктар «Вітэкс» і заснавальнік «Беліты»
- ↑ Умер основатель «Белиты» Виктор Терещенко Архівавана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
- ↑ Хто суправаджае Мацюшэўскага, Чыжа ды іншых чыноўнікаў і бізнэсменаў ФОТЫ