Віктар Анатолевіч Шніп

Віктар Шніп (26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Віктар Анатолевіч Шніп
Viktar Shnip.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1960(1960-03-26) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Людміла Рублеўская
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).

Аўтар кніг паэзіі і прозы «Гронка святла» (1983),

«Пошук радасці» (1987),

«Шляхам ветру» (1990),

«Горад Утопія» (1990),

«На рэштках Храма» (1994),

«Выкраданне Еўропы» (1996),

«Чырвоны ліхтар» (2000),

«Воўчы вецер» (2001),

«Інквізіцыя» (2002),

«Выратаванне атрутай» (2003),

«Беларуская мора» (2004),

«Балада камянёў» (2006),

«Страла кахання, любові крыж» (2008),

«Проза і паэзія агню» (2010),

«Пугачоўскі цырульнік» (2013),

«Сабачыя гісторыі» (2013),

«Першы папяровы снег» (2014),

«Тутэйшая туга» (2014)[1],

«Заўтра была адліга» (2015),

«Чырвоны ліхтар-2» (2016),

«Трава бясконцасці» (2018),

«Белае, чорнае і залатое» (2020),

а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999).

Суаўтар зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Сям’яПравіць

 
Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа.

ПрызнаннеПравіць

  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
  • 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
  • 2007-- лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
  • 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
  • 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
  • 2021-- лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.

Зноскі

  1. Тутэйшая туга. Выдавецтва «Четыре четверти». Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 3 лютага 2014.
  2. Представители средств массовой информации и литераторы удостоены государственных наград (руск.) . Мінінфарм Беларусі (30 красавіка 2019). Праверана 2 мая 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

СпасылкіПравіць