Віктар Андрэевіч Емяльянаў

Віктар Андрэевіч Емяльянаў (нар. 3 мая 1948, г. Тукумс, Латвія) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1998). Член Міжнароднага інстытута інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (1997, ЗША). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2008).

Віктар Андрэевіч Емяльянаў
Дата нараджэння 3 мая 1948(1948-05-03) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы
прэмія Савета Міністраў СССР Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Харкаўскі авіяцыйны інстытут (1973).

У 1967—1973 гадах слесар-зборшчык, кантрольны майстар, майстар Харкаўскага авіяцыйнага завода. У 1974—1985 гадах інжынер-тэхнолаг, начальнік цэха, галоўны інжынер Гомельскага завода «Модуль» ВА «Карал», у 1992—2009 гадах генеральны дырэктар НВА «Інтэграл» — дырэктар унітарнага прадпрыемства «Завод паўправадніковых прыбораў». Адначасова ў 1991—1992 гадах дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, у 1993—1998 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].

Узнагароды і прэміі

правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, разам з А. І. Белавусам, В. А. Сокалам, Ф. Ф. Камаровым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным) — за цыкл работ «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў» Прэміі Савета Міністраў СССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991) за стварэнне і асваенне ў вытворчасці высокаэфектыўнай тэхнікі, прагрэсіўнай тэхналогіі і новых матэрыялаў.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы (2005, Расійская Федэрацыя), медалямі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы ў галіне фізіка-хімічных асноў тэхналогіі цвёрдацельнай электронікі, тэхнікі і тэхналогіі вырабаў электронікі. Вырашыў комплекс узаемазвязаных навукова-тэхнічных праблем, які ахоплівае вызначальныя тэхналагічныя працэсы атрымання актыўных структур інтэгральных схем, зборкі крышталёў, распрацоўкі карпусоў вялікіх інтэгральных схем, працэсы атрымання тонкіх металічных плёнак, адаптаваных у масавую вытворчасць вялікіх інтэгральных схем. Унёс уклад у вырашэнне праблемы павышэння якасці і ўстойлівасці да ўздзеяння навакольнага асяроддзя вырабаў электроннай тэхнікі з адначасовым выключэннем выкарыстання ў іх дэфіцытных матэрыялаў, у тым ліку золата. Пад яго кіраўніцтвам НВА «Інтэграл» асвоены базавыя камплекты інтэгральных схем для найноўшых мадэляў айчынных тэлевізараў, тэлефонных станцый, аўдыётэхнікі, сувязной апаратуры. Навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў праграме «Бытавая электроніка», у дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах «Інфарматыка», «Тэлебачанне», «Аўдыётэхніка», «Матэрыялы».

Аўтар больш за 430 навуковых прац, у тым ліку 27 манаграфій, 16 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 124 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

правіць
  • Структура и организация управления производством в микроэлектронике. Мн.: — Тэхналогія, 1997.
  • Быстродействующие цифровые КМОП БИС. — Мн.: Полифакт, 1998.
  • Технология микромонтажа интегральных схем. — Мн.: Беларуская навука, 2002.
  • Схемотехника цифровых БИС. — М.: Наука, 2006.
  • Диагностика в современной микроэлектронике. — Мн.: Интегралполиграф, 2011 (совм с М. И. Горловым, Д. Ю. Смирновым).

Зноскі

Спасылкі

правіць