Віктар Аркадзевіч Белы
Віктар Аркадзевіч Бе́лы (сапраўднае імя — Давыд Аронавіч Бе́лы; 14 студзеня 1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6 сакавіка 1983) — кампазітар, педагог, музычны публіцыст. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955), народны артыст Расіі (1980). Кандыдат мастацтвазнаўства (1935), прафесар (1941). Аўтар знакамітай песні «Арляня».
Віктар Аркадзевіч Белы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (14) студзеня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1983[2][1] (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, прафесар |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 (1) студзеня 1904 года ў Бярдзічаве. Неўзабаве сям’я пераехала ў Васількаў. Бацька — Арон Самуілавіч Белы, урач, загінуў на фронце ў Першую сусветную вайну, маці — піяністка.
У 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага па класе кампазіцыі (вучыўся ў Г. Э. Канюса, М. Я. Мяскоўскага і М. С. Жыляева). Член Проколл (1925—1929) і РАМП (1929—1932). У 1931 годзе — рэдактар часопіса «За пралетарскую музыку».
У 1935—1948 гадах — выкладчык МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1941 года). У 1939—1948 гадах — член СК СССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1941).
У 1942—1948 гадах — адказны сакратар аргкамітэта СК СССР. У 1949—1952 гадах — прафесар па класе кампазіцыі Беларускай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. У 1954—1958 гадах — в. а. сакратар праўлення СК СССР. У 1957—1973 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Музычнае жыццё». З 1974 года — кансультант і член рэдкалегіі часопіса «Музычнае жыццё».
Памёр 6 сакавіка 1983 года. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.
Сям’я
правіць- Жонка — музыкавед В. П. Расіхіна.
- Сыны — фізік Віктар Віктаравіч Белы (быў у шлюбе з дзіцячай пісьменніцай С. Л. Пракоф’евай); матэматык Глеб Віктаравіч Расіхін.
Творчасць
правіцьСярод твораў: вакальна-сімфанічныя паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інструментальныя творы, у т.л. 4 санаты для фартэпіяна, вакальныя цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драматычнага тэатра, песні. Звяртаўся да беларускай паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я. Купалы «Хлопчык і лётчык»), беларускага музычнага фальклору (фартэпіянныя п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзяржаўная прэмія СССР (1952).
Узнагароды і прэміі
правіць- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за песні «У абарону міру» і «Аляксандр Матросаў»
- народны артыст РСФСР (8.5.1980)
- заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (28.6.1956)
- заслужаны артыст Беларускай ССР (1955)
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (28.12.1946)
- два ордэны «Знак Пашаны»
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Viktor Arkadyevich, Viktor Aronovich, Виктор Аркадьевич, Давид Аронович Bely // Musicalics
Літаратура
правіць- Белы Віктар Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Корев Ю. Виктор Белый. М., 1962;
- В. А. Белый: Очерк жизни и творчества: Статьи; Воспоминания; Материалы. М., 1987.