Віктар Барысавіч Шклоўскі
Віктар Барысавіч Шклоўскі (руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский, 12 (24) студзеня 1893, Санкт-Пецярбург — 5 снежня 1984) — савецкі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык.
Віктар Барысавіч Шклоўскі | |
---|---|
руск.: Виктор Борисович Шкловский | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 (24) студзеня 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1984[3][1] (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Serafima Suok[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, кінакрытык, сцэнарыст, паэт, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, гісторык літаратуры, кіназнавец, мовазнавец, літаратуразнавец, крытык, эсэіст, кінасцэнарыст |
Гады творчасці | з 1916 |
Жанр | эсэ, сцэнарый і раман |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і настаўніка. Вучыўся на філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта.
Выступіў у друку з літаратуразнаўчымі працамі ў 1914 годзе. Быў блізкі да футурыстаў. Удзельнік ОПОЯЗа. Найбольш значныя працы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Аб тэорыі прозы» (1925). Аўтабіяграфічны прынцып ляжыць у аснове мемуарных, эпісталярных лірычных кніг Шклоўскага: «Сентыментальнае падарожжа» (ч. 1-2, 1923), «ZOO. Лісты не пра каханне, або Трэцяя Элаіза» (1923), «Гамбургскі рахунак» (1928), «Жылі-былі»(1962) і інш. Вялікае месца ў творчасці Шклоўскага займаюць працы пра рускіх класікаў, у прыватнасці пра Л. М. Талстога — ад ранейшай яго кнігі «Матэрыял і стыль у рамане Льва Талстога», «Вайна і мір» (1928) да фундаментальнай біяграфіі «Леў Талстой» (1963, 2 выд. 1967, абодва выданні ў серыі «Жыццё выдатных людзей»). Працы па тэорыі кіно, літаратуры, партрэты С. М. Эйзенштэйна, Л. В. Куляшова, А. П. Даўжэнкі; кінасцэнарыі.
Узнагароджаны 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- ↑ а б Шкловский Виктор Борисович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Шкловский Виктор Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ ШКЛОВСКИЙ Виктор Борисович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 732–735. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Union List of Artist Names — 2019. Праверана 10 жніўня 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Шкловский Виктор Борисович // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)