Віктар Васілевіч Талаліхін
Віктар Васілевіч Талаліхін (18 верасня 1918, с. Цёплоўка, Вольскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 27 кастрычніка 1941, Падольскі раён, Маскоўская вобласць, СССР) — ваенны лётчык, намеснік камандзіра эскадрыллі 177-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА 6-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса СПА, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[3]. Адным з першых у СССР здзейсніў начны паветраны таран.
Віктар Васілевіч Талаліхін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1941[1][2] (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Авіяцыя СПА |
Званне | малодшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі 177-га знішчальнага авіяпалка.
У ноч на 7 жніўня 1941 года на І-16 тып 29 адным з першых ваенных лётчыкаў РСЧА здзейсніў таран ў начным паветраным баі над Масквой, збіў у небе Масквы бамбардзіроўшчык He-111 лейтэнанта І. Ташнера са складу 7-й эскадрыллі 26-й бамбардзіровачнай эскадры. Яго самалёт упаў у лес паблізу вёскі Сцяпыгін (Дамадзедаўскі раён), а сам паранены лётчык на парашуце спусціўся ў рэчку Северка. У наступных баях В. Талаліхін збіў яшчэ пяць нямецкіх самалётаў.
Виктар Талаліхін загінуў у паветраным баі каля Падольска 27 кастрычніка 1941 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Зноскі
правіць- ↑ а б Талалихин Виктор Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Viktor Vasilevich Talalikhin // TracesOfWar
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда лётчику-истребителю Талалихину Виктору Васильевичу» от 8 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.
Літаратура
правіць- Талалі́хін Віктар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талали́хин Виктор Васильевич // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 227. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)