Віктар Васільевіч Аўчыннікаў
Віктар Васільевіч Аўчыннікаў (нар. 8 кастрычніка 1952, Бешанковічы Віцебскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Віктар Васільевіч Аўчыннікаў | |
---|---|
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам 2-й гарадской бальніцы горада Віцебска. Працаваў урачом Капыскай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Быў урачом па экстраннай хірургіі, загадчыкам хірургічнага аддзялення тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 3 Першамайскага раёна горада Віцебска. Займаў пасады галоўнага хірурга ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].