Віктар Васільевіч Козінцаў
Ві́ктар Васі́льевіч Ко́зінцаў — беларускі дыпламат.
Віктар Васільевіч Козінцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Вадзім Лазерка | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Астапенка | ||||||
Нараджэнне | |||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, пасля ў Гандлёвых місіях СССР у Перу і Мазамбіку.
у 2004—2009 гадах — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.
У 2009—2013 гадах — Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік упраўлення Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
3 снежня 2013 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аргенціна [1]. 2 мая 2014 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Перу, Рэспубліцы Чылі і ва Рэспубліцы Усходні Уругваі па сумяшчальніцтве [2].
Быў адстаўлены з усіх гэтых пасад 18 верасня 2017 года ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].