Віктар Віктаравіч Нямцоў

Віктар Віктаравіч Нямцоў (нар. 8 верасня 1941, с. Белая Гліна, Краснадарскі край, Расія) — беларускі мастак.

Віктар Віктаравіч Нямцоў
Дата нараджэння 8 верасня 1941(1941-09-08) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр габелен
Вучоба
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. З 1972 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1995 года загадчык кафедры.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.

ТворчасцьПравіць

Сярод твораў: габелены «Музыка» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1974—1976, у сааўтарстве з А. Яскіным, У. Ткачовым), «Беларусь — край мой родны» ў рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі (1983—1984), вітражы «Песні Беларусі» і «Поры года» ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1978, у сааўтарстве з У. Ткачовым), «Сонечныя кветкі. Флора і фауна» ў медыцынскім інстытуце (1992—1993), «Старажытная геральдыка гарадоў Беларусі» ў тэхналагічным універсітэце (1993—1994; усе ў Мінску), «Белавежская пушча» ў беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці (1981—1982), дэкаратыўных рэльефаў. Аўтар жывапісных палотнаў «Успаміны. Дзікі мёд» (1981), «Алегорыя трывогі» (1986), «Бабіна лета» (1990), «Стары млын» (1992), «Каля люстэрка» (1996), «А. Пушкін», «А. Міцкевіч» (абодва 1999), трыпціха «Поры года» (1995), серыі пейзажаў «Па Галандыі і Францыі» (1999). Творам уласцівы гарманічная пластычнасць з рэалістычнай трактоўкай сюжэта, метафарычнасць.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць