Віктар Генадзевіч Хрэнін
Віктар Генадзевіч Хрэнін (нар. 1 жніўня 1971, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Міністр абароны Беларусі (з 2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].
Віктар Генадзевіч Хрэнін | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 20 студзеня 2020 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Андрэй Раўкоў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | ваенны дзеяч, дзяржаўны служачы | |||
Нараджэнне | 1 жніўня 1971 (49 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1988 — цяперашні час | |||
Прыналежнасць | ![]() | |||
Род войскаў | мотастралковыя войскі | |||
Званне | генерал-лейтэнант | |||
Камандаваў | Заходнім аператыўным камандаваннем, Міністэрствам абароны Беларусі | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям’і вайскоўца. Бацька — Генадзь Іванавіч Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласці.
У 1988 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1992 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя М. В. Фрунзэ ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення — начальніка пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага танкавага батальёна, камандзір асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
З 2008 па 2010 год — камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Фолюш, Гродна), з 2010 па 2014 год — камандзір 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Слонім).
У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасадзе намесніка камандуючага, а затым у 2014—2015 гадах — начальніка штаба — першага намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.
23 чэрвеня 2015 года прызначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
20 студзеня 2020 года генерал-маёр Віктар Хрэнін прызначаны на пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь[2]. 30 кастрычніка 2020 года быў павышаны ў званні да генерал-лейтэнанта[1].
Сям’яПравіць
Жонка — Наталля, урач. Дачка — Марына, юрыст, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 396 «О присвоении воинского звания» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (30 кастрычніка 2020).
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 студзеня 2020.
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (бел.) .
- З’явіліся новыя сакратар Рады бяспекі, міністр абароны і начальнік Генштаба
- Кадровые назначения в руководстве Вооруженных Сил 20.01.2020