Віктар Генеў

балгарскі футбаліст

Віктар Віктараў Генеў (балг.: Виктор Викторов Генев; нар. 27 кастрычніка 1988, Сафія, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскай «Славіі».

Футбол
Віктар Генеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Віктараў Генеў
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1988(1988-10-27)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя Славія
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Балгарыя Леўскі (Сафія) 22 (0)
2007   Балгарыя Мантана 14 (0)
2010—2013 Балгарыя Славія (Сафія) 59 (3)
2011   Расія Крылы Саветаў (Самара) 2 (0)
2012   Украіна Александрыя 9 (2)
2014 Казахстан Спартак (Семей) 29 (1)
2015 Шатландыя Сент-Мірэн (Пейслі) 6 (0)
2015 Румынія Петралул (Плаешці) 12 (0)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2016 Балгарыя Леўскі (Сафія) 4 (0)
2017 Балгарыя Боцеў (Плоўдзіў) 17 (0)
2017—2018 Ізраіль Ашдод 21 (1)
2018—2019 Балгарыя Чэрна Мора (Варна) 20 (2)
2019—2020 Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 7 (0)
2020—2023 Балгарыя Боцеў (Плоўдзіў) 91 (5)
2023— Балгарыя Славія (Сафія) 10 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Балгарыя Балгарыя (да 21) 12 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Леўскі», кар’еру пачаў у арэндзе ў клубе другога дывізіёна «Мантана». Вярнуўшыся з арэнды, 19 сакавіка 2008 дэбютаваў у складзе «Леўскі» ў матчы супраць плоўдзіўскага «Лакаматыва» (0:1). У 2009 годзе разам з «Леўскі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Балгарыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў.

У чэрвені 2010 года перайшоў у іншы сафійскі клуб, «Славію», з якой дайшоў да фінала Кубка Балгарыі. Улетку 2011 года на правах арэнды перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пазней гуляў ва Украіне за «Александрыю». Улетку 2012 года вярнуўся ў «Славію», гуляў там яшчэ паўтары гады.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Спартак» (Семей), які выйшаў у Прэм’ер-лігу. Адгуляўшы сезон у Казахстане, у лютым 2015 года папоўніў склад шатландскага «Сент-Мірэна», але той па выніках сезона 2014/15 страціў месца ў Прэм’ершыпе, пасля чаго Генеў пакінуў клуб. У верасні 2015 года далучыўся да румынскага «Петралула».

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Аднак, у пачатку сезона выбыў з-за траўмы, а пасля аднаўлення не здолеў праявіць сябе ў асноўным складзе, у выніку згуляў толькі ў двух матчах чэмпіянату. 12 ліпеня 2016 года кантракт «Дынама» з абаронцам быў разарваны[4].

У верасні 2016 года стаў іграком «Леўскі»[5]. У лютым 2017 года перабраўся ў «Боцеў». Дапамог «Боцеву» выйграць Кубак Балгарыі, калі каманда з Плоўдзіва ў фінале 24 мая 2017 года перамагла «Лудагорац» з лкам 2:1. У жніўні 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод». У лістападзе 2018 года вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком «Чэрна Мора».

У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Бярое» са Стара-Загоры, дзе часцей выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Боцеў», дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года перайшоў у сафійскую «Славію».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Балгарыі: 2008/09
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Балгарыі: 2021/22
  •   Уладальнік Кубка Балгарыі: 2017
  •   Уладальнік Суперкубка Балгарыі (3): 2007, 2009, 2017

Крыніцы правіць