Віктар Канстанцінавіч Зайцаў

Віктар Канстанцінавіч Зайцаў (31 студзеня 1955, г. Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Віктар Канстанцінавіч Зайцаў
Дата нараджэння 31 студзеня 1955(1955-01-31) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1977 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі С. Д. Філімонаў, Н. Макляцова).

У 19771978 гадах архітэктар праектнага інстытута «Белдзяржпраект», у 19781982 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Мінскметрапраект», у 19821986 гадах старэйшы, вядучы архітэктар «БелНДІдзіпрасельбуд». У 19861987 гадах кіраўнік групы архітэктараў праектнага інстытута «Белкалгаспраект». У 19871989 гадах галоўны архітэктар праектаў праектнага інстытута «Белсельбудпраект». У 19891993 гадах галоўны архітэктар праектаў праектна-каштарыснага кааператыва «Форма». У 19931995 гадах генеральны дырэктар і дызайнер СП «Графіс». У 1994 годзе стажыраваўся як дызайнер у выдавецкай кампаніі KSP International Ltd. (ЗША). У 1995—2005 гадах прадпрымальнік, дызайнер. З 2005 года галоўны архітэктар праектнага інстытута «Мінсксельбудпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі, Саюза дызайнераў Беларусі.

Творчасць правіць

Архітэктура правіць

Асноўныя работы: вентыляцыйныя шапікі мінскага метрапалітэна (1981); комплексная серыя аб’ектаў культурна-бытавога прызначэння для будаўніцтва ў сельскіх пасёлках Беларускай ССР на 1000—1500 жыхароў (1983); станцыя «Плошча Леніна» новасібірскага метрапалітэна (1985); генеральны план в. Сітніцы Мінскай вобласці (1987); дзіцячы сад на 140 месцаў у в. Сітніцы Мінскай вобласці (1987); серыя блакаваных дамоў з маналітнага карамзітабетону, дом культуры ў в. Сітніцы Мінскай вобласці (1988); вытворча-лабараторны корпус у Маладзечне (1989); праекты жылых дамоў (1990); праект матэля на 100 месцаў на аўтамагістралі Брэст-Масква ў Дзяржынскім раёне (1991); вытворча-лабараторны корпус у Маладзечне (1992); прыватны гандлёвы цэнтр у Жодзіне Мінскай вобласці (1993); жылыя дамы, добраўпарадкаванне горналыжнага курорта «Сілічы» (2005); тыпавыя праекты жылых дамоў (2008); праекты жылых кварталаў у Дзяржынску (2009).

Дызайн правіць

Дызайнерскія работы: фірменны стыль інстытута «Мінскметрапраект» (1980), праектна-каштарыснага кааператыва «Форма» (1989), ігральна-забаўляльны цэнтр «Данькаў клуб» (1994), інвестыцыйная кампанія «Даклас» (1994), камерцыйнай фірмы «АММІ-СЭРВІС» (1994), цэнтра ўсходняй медыцыны прафесара Д. Сінгха (1994), «Белзнешэканомбанка» (1994, 1995). Афармляў гадавыя справаздачы «Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый» (2003, 2005). «Белзнешэканомбанка» (1993, 1994, 1995, 1996, 1997). Ствараў буклеты для «Белзнешэканомбанка» (1994—2003), фірмы «Медбіятэх» (1996), ЗАТ «Таруса» (1996), Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі (1996). Афармляў каталог замежнага прадпрыемства «GKS International Limited» (Вялікабрытанія, 1997), «Прыёрбанка» (1997), Белэнэрга (1998). Распрацаваў насценныя перакідныя і кішэнныя календары «Белзнешэканомбанка» (1998, 1999,2000), настольны каляндар Беларускага біржавога банка (2000), насценны перакідны, настольны і кішэнны календары «Тэхнабанка» (2003), квартальны і кішэнныя календары фірмы «Мерлінтур» (2004, жывапісная работа аўтара), насценны перакідны каляндар ІМ «БайПрынт Сэрвіс» (2004, жывапісныя работы аўтара). Ствараў плакаты для пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі (1998), бара-рэстарана «Іспанскі куток» (1996), кампаніі Magic Form (1997), Мінскага гадзіннікавага завода «Луч» (1969), турыстычнага агенцтва «Мерлинтур» (2004).

Афармляў нацыянальны атлас Беларусі (2002), атлас «Взгляд на Беларусь» (2002), карту «Садружнасць незалежных дзяржаў» (2002), персанальную выстаўку жывапісу ў Доме архітэктара ў Мінску (2005), праект «Жодзінцы» (выстаўкі жывапісу ў Жодзіне, Мінску, Полацку, Горках, Лагойску, 2007—2008), персанальную выстаўку жывапісу ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (2006), у Галерэі нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Славутасць» (Мінск, 2008).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Зайцев Виктор Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)