Віктар Кліменцьевіч Кухта
Віктар Кліменцьевіч Кухта (нар. 11 студзеня 1937, вёска Порса, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Віктар Кліменцьевіч Кухта | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1974) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1960 годзе лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1964 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму: «Вывучэнне біяхімічных змяненняў у сістэме высокамалекулярных вугляводна-бялковых злучэнняў пры раку страўнікава-кішачнага тракту».
У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму: «Некаторыя метабалічныя механізмы кампенсацыі кровазвароту пры хірургічным лячэнні мітральнага стэнозу».
У 1979 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. З 1974 па 2002 года загадваў кафедрай біялагічнай хіміі МДМІ (БДМУ), а з верасня 2002 гады працуе прафесарам кафедры.
З'яўляецца аўтарам і сааўтарам 3 манаграфій і 2 падручнікаў для студэнтаў-медыкаў, 215 навуковых прац. У якасці навуковага кіраўніка і кансультанта падрыхтаваў 3 дактароў і 18 кандыдатаў навук. У 1999 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».
За шматгадовую навукова-метадычную і арганізатарскую працу па падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы
правіць- Шотт А. В., Кухта В. К., Романенко В. В. Механизмы компенсации при митральном стенозе — Минск: Беларусь, 1978. — 160 с.
- Шотт А. В., Бойко Ю. Г., Кухта В. К. Острый панкреатит: Патогенез, диагностика и лечение — Минск: Беларусь, 1981. — 160 с.
- Кухта В. К., Олецкий Э. И., Стожаров А. Н. Белки плазмы крови: Патохимия и клиническое значение. Справочник — Минск: Беларусь, 1986. — 81 с.
- Кухта В. К., Таганович А. Д., Олецкий Э. И. Основы биохимии: учебник // 2-е изд., перераб. и дополн. — М.: Медицина, 2007. — 415 с.
- Кухта В. К., Морозкина Т. С. Олецкий Э. И., Таганович А. Д. Основы биохимии: учебник / под общ. ред. А. Д. Тагановича — Минск: Асар, М.: Издательство БИНОМ, 2008. — 688 с.
- Бутвиловский В. Э., Колб А. В., Кухта В. К. Активность лактатдегидрогеназы в сыворотке крови при экспериментальном трихинеллезе // Materiały IX Międzynarodowej naukowi-praktycznej konferencji «Aktualne problemy nowoczesnych nauk — 2013»: Przemyśl. Nauka i studia. — P. 61 — 63.
- Колб А. В., Кухта В. К., Бутвиловский В. Э. Изменение активности креатинкиназы, аденилатциклазы и их изоферментов в миокарде при тетраде Фалло // Materialy IX mezinarodni vědecko — prakticka conference «Vědecky pokrok na přelomu tysyachalety — 2013»: Praha. Publishing House «Education and Science». — P. 86 — 88.
- Клинцов Е. В., Ковганко Н. Н., Ковганко В. Н., Кухта В. К. Получение и свойства ингибиторов ксантиноксидазы на основе фторсодержащих бензальдоксимов // Сборник науч. трудов «БГМУ в авангарде медицинской науки и практики». — Минск: ГУ РНМБ. 2015. — Вып. 5. — С. 66—68.
- Биологическая химия. Практикум: учебное пособие // А. Д. Таганович [и др.]. — Минск: Новое знание, 2014. — 347 с.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).