Віктар Аляксандравіч Лазінскі

(Пасля перасылкі з Віктар Лазінскі)

Віктар Аляксандравіч Лазінскі (нар. 6 красавіка 1963) — украінскі палітык. З 23 лістапада 2007 па 3 ліпеня 2009 гг. — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання ад Блоку Юліі Цімашэнкі.

Віктар Аляксандравіч Лазінскі
Дата нараджэння 6 красавіка 1963(1963-04-06) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мае вышэйшую адукацыю. На момант абрання ў парламент быў беспартыйным, займаў пасаду генеральнага дырэктара сельскагаспадарчага ТАА «Манжурка». Пражывае ў Кіеве.

У Вярхоўнай Радзе займаў пасаду кіраўніка падкамітэту па пытаннях кантролю выканання заканадаўства ў сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй органамі дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Камітэта па пытаннях барацьбы з аргзлачыннасцю і карупцыяй. Акрамя таго, знаходзіўся ў групах па міжпарламенцкіх сувязях з Арменіяй, Узбекістанам, Расійскай Федэрацыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі.

На пленарных пасяджэннях Вярхоўнай Рады быў зарэгістраваны 187 разы, прапусціў пасяджэнні 19 разоў. Выступаў з месца 8 разоў і двойчы перадаваў слова калегам. Зрабіў два дэпутацкія запыты і стаў аўтарам трох законапраектаў.

У чэрвені 2009 года В. Лазінскі аказаўся ў цэнтры скандалу, звязанага са смерцю жыхара Галаваніўскага раёна Кіраваградскай вобласці. 1 ліпеня 2009 года Генеральная пракуратура Украіны ўзбудзіла ў дачыненні дэпутата крымінальную справу па ч.2 арт.121 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якое прычынілася смерці пацярпелага) і скіравала да Вярхоўнай Рады паданне пра зняцце з яго недатыкальнасці. 3 ліпеня 2009 года В. Лазінскі 415 галасамі парламентарыяў быў пазбаўлены мандата — «у сувязі з асабістай заявай пра складанне ім дэпутацкіх паўнамоцтваў».

Зноскі

Спасылкі правіць