Віктар Мікалаевіч Быкаў
Віктар Мікалаевіч Быкаў (нар. 19 лютага 1945, г. Алма-Ата[1], паводле іншых звестак — г. Сімферопаль[2]) — беларускі савецкі спартсмен (велатрэкавыя гонкі). Заслужаны майстар спорту СССР (1969)[1].
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Грамадзянства | СССР |
Дата нараджэння | 19 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | Алма-Ата |
Рост | 178 см |
Вага | 74 кг |
Інфармацыя пра гоншчыка | |
Спецыялізацыя | велагоншчык, трэкавы веласпорт[d], камандная гонка пераследу[d], |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1974 годзе. З 1967 інструктар, з 1976 года старшы трэнер па веласпорце Беларускага савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён свету ў камандным (1967, Амстэрдам, Нідэрланды; 1969, Брно, ЧССР), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывідуальнай і каманднай гонках пераследу на 4 км на трэку (1970, Лестэр, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР у індывідуальнай (1965) і каманднай (1968, 1969, 1971), Спартакіяды народаў СССР (1971) у камандным гонках пераследу. Прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Быков Виктор Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.
- ↑ Viktor Bykov Архівавана 18 снежня 2012. (англ.)
Спасылкі
правіць- Viktor Bykov Архівавана 18 снежня 2012. (англ.)
- БЫКОВ Виктор Николаевич (СССР) Архівавана 3 сакавіка 2016. (руск.)