Віктар Мікалаевіч Дронаў

Віктар Мікалаевіч Дронаў (3 лістапада 1940 — 15 лістапада 2013) — беларускі і расійскі ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1991). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1987). Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1997)[1].

Віктар Мікалаевіч Дронаў
Дата нараджэння 3 лістапада 1940(1940-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 2013(2013-11-15) (73 гады)
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера медыцына катастроф[d]
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1991)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1972). З 1977 года да 1988 года — начальнік медыцынскай службы розных ваенных падраздзяленняў і акруг у Беларускай ССР. У час аварыі на Чарнобыльскай АЭС кіраваў дзеяннямі медыцынскага персаналу ваенных медыцынскіх часцей. З 1988 года да 1997 года — намеснік начальніка Ваенна-медыцынскай акадэміі[2].

Генерал-лейтэнант медыцынскай службы запасу. Старшыня Савета ветэранаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых даследаванняў: праблемы, звязаныя з медыцынай катастроф і ацэнка асяроддзявых санітарных страт ад тэхнагеннай зброі[1].

Аўтар звыш 150 друкаваных прац, прысвечаных розным аспектам арганізацыі і тактыкі медыцынскага забеспячэння ва ўмовах катастроф[2].

Узнагароды правіць

  • Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1987).
  • Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі (1997).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Виктору Николаевичу Дронову — 70 лет / подготовил Ишутин О. С. // Военная медицина. ― 2010. ― № 4. ― С. 157―158.