Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка

беларускі футбаліст і трэнер

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 чэрвеня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час праце галоўным трэнерам расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга.

Футбол
Віктар Ганчарэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1977(1977-06-10)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 171 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Стралічава (Хойнікі) 5 (1)
1995—1997 Беларусь РВАР (Мінск) 49 (3)
1998—2002 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 82 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995 Беларусь Беларусь (да 18) 1 (0)
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (1)
Трэнерская кар’ера
2004—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2007—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2013—2014 Расія Кубань (Краснадар)
2015 Расія Урал (Екацярынбург)
2015—2016 Расія ЦСКА (Масква) трэнер
2016 Расія Уфа
2016—2021 Расія ЦСКА (Масква)
2021—2022 Расія Краснадар
2022— Расія Урал (Екацярынбург)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера іграка правіць

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—1997) і ў БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар’еру скончыў з-за сур’ёзнай траўмы.

Трэнерская кар’ера правіць

У 2004 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболе. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».

У 2004—2006 гадах працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 года — старшы трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года — галоўны трэнер БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.

У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[2]. Разам з «Кубанню» ўдзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм’ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыі без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм’ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[3].

Пасля «Кубані» Ганчарэнка на працягу сямі месяцаў заставаўся без працы. За гэты час яго называлі кандыдатам на пасаду галоўнага нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама такіх клубаў, як маскоўскія ЦСКА, «Лакаматыў» і «Спартак», пермскі «Амкар» і «Растоў». 14 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Ганчарэнкі на пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага «Урала»[4]. Аднак, пасля шасці праведзеных матчаў у Прэм’ер-лізе (1 перамога, 2 нічыі, 3 паражэнні), 25 жніўня 2015 года пакінуў Екацярынбург перад матчам з грозненскім «Церакам»[5], а 1 верасня кантракт з клубам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[6].

13 верасня 2015 года было абвешчана аб тым, што Ганчарэнка далучыўся да трэнерскага штабу маскоўскага ЦСКА[7], дзе стаў дапамагаць Леаніду Слуцкаму. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Расіі ў сезоне 2015/16.

6 чэрвеня 2016 года стаў галоўным трэнерам клуба «Уфа»[8]. У снежні 2016 года вярнуўся ў ЦСКА, узначаліўшы клуб пасля зыходу Слуцкага[9]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА па пагадненні бакоў у сакавіку 2021 года[10].

6 красавіка 2021 года заняў пасаду галоўнага трэнера «Краснадара»[11]. 5 студзеня 2022 года клуб абвясціў аб разарванні кантракта з Ганчарэнкам[12].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Урала»[13].

Адзінаццаць разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022).

Крыніцы правіць