Віктар Міхайлавіч Каранкевіч

Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (3 2018 года).

Віктар Міхайлавіч Каранкевіч
Сцяг Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
з 31 жніўня 2018 года
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімір Патупчык
Нараджэнне 1 жніўня 1976(1976-08-01) (47 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г.п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1].

19972004 — спецыяліст 2 катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст 1 катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

20042006 — начальнік фінансавага аддзела - намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

20062012 — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

20122017 — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].

У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[3].

Узнагароды правіць

  • Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012).

Зноскі

  1. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА (14 жніўня 2008). Праверана 31 жніўня 2018.
  3. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.