Віктар Ніканавіч Вінаградаў
Віктар Ніканавіч Вінаградаў (3 лістапада 1933, в. Замасточча, Гарадоцкі раён) — беларускі матэматык. Кандыдат педагагічных навук (1968), прафесар (1977). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976)[1].
Віктар Ніканавіч Вінаградаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). З 1957 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, загадчык кафедры, прарэктар, з 1978 па 1997 год рэктар інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969, неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар курса для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997)[1], адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), і іншых[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Віктар Ніканавіч Вінаградаў : бібліяграфічны паказальнік / Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Бібліятэка; [склад. Т. П. Трапачук, Н. М. Яначкина]. — Віцебск, 1992. — 58 с.
- Вінаградаў Віктар Ніканавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 711.
- Пукшанский, А. Ректор, который не стал художником! / А. Пукшанский // Витебский курьер. — 1996. — 13 сент.
- Радкевіч, В. Аднойчы і на ўсё жыццё / В. Радкевіч, Е. Васіленка // Настаўніцкая газета. — 1983. — 29 кастр.
- Шкут, М. Вернасць абавязку настаўніка / М. Шкут, А. Жукава // Віцебскі рабочы. — 1983. — 3 лістап.
- Шпаковская, Г. Педагоги с полоцкой закваской / Г. Шпаковская // Народнае слова. — 2003. — 22 сак.