Віктар Панцялеевіч Ісачкін
Віктар Панцялеевіч Ісачкін (нар. 19 ліпеня 1960, Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.
Віктар Панцялеевіч Ісачкін | |
---|---|
Нараджэнне |
19 ліпеня 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай). Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам акушэрам-гінеколагам медсанчасці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, загадчыкам родавага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе, галоўным урачом установы аховы здароўя «Медыка-санітарная часць Магілёўскага вытворчага аб’яднання „Хімвалакно“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].
Зноскі
- ↑ ИСАЧКИН ВИКТОР ПАНТЕЛЕЕВИЧ Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.