Віктар Паўлавіч Качубей
Віктар Паўлавіч Качубей (11 (22) лістапада 1768 — 3 (15) чэрвеня 1834) — дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі (у 1802—1807 і ў 1819—1828). У 1799 годзе ўзведзены ў графскую, а ў 1831 — княскую годнасць.
Віктар Паўлавіч Качубей Віктар Паўлавіч Качубей | |||
![]() | |||
Мастак Ф. Жэрар, 1809 год. Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) | |||
| |||
---|---|---|---|
Адукацыя | |||
Дзейнасць | дыпламат, дзяржаўны дзеяч | ||
Нараджэнне | 11 (22) лістапада 1768[1] | ||
Смерць | 15 чэрвеня 1834[1] (65 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | House of Kochubey[d] | ||
Бацька | Павел Васілевіч Качубей (1738—1786) | ||
Маці | Q28596635? | ||
Жонка | Maria Vasilyevna Kochubey[d] | ||
Дзеці | Mikhail Viktorovič Kocubej[d], Vassili Viktorovitch Kotchoubeï[d], Sergueï Viktorovitch Kotchoubeï[d], Lev Viktorovitch Kotchoubeï[d] і Nataliya Viktorovna Stroganova[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Выхоўваўся Андрэем Якаўлевічам Італінскім. Пачаткаў дыпламатычную кар’еру ў 1784 годзе ў рускай місіі ў Швецыі, затым служыў у Лондане, быў прызначаны надзвычайным пасланцам у Канстанцінопаль. Як дыпламат ён трымаўся «нацыянальнай сістэмы, заснаванай на карысці Расіі», жадаў, каб «усе дзяржавы шанавалі яе сяброўствам» і баяўся яе тэрытарыяльных пашырэнняў. Пасля ўступлення на прастол Паўла I быў узведзены ў графскую годнасць, але неўзабаве трапіў у няміласць.
Калі імператарам стаў Аляксандр I, зрабіўся адным з найбліжэйшых яго саветнікаў. Кочубей быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а з утварэннем міністэрстваў стаў першым міністрам унутраных спраў Расіі (1802). Яшчэ раней ён увайшоў у неафіцыйны дарадчы орган пры імператары — Нягласны камітэт, у працы якога таксама ўдзельнічалі граф П. А. Строганаў, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў і абмяркоўваліся ліберальныя рэформы. Пасля ўзыходжання Мікалая I Качубей стаў старшынёй Дзяржсавета і Камітэта міністраў (у 1827 годзе) і быў узведзены ў княжую годнасць (1831). У 1834 годзе ён стаў канцлерам па ўнутраных справах. У тым жа году ён памёр ад прыпадку грудной жабы (стэнакардыі) і быў пахаваны ў царкве Святога Духу Аляксандра-Неўскай лаўры.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Н. Чечулин Кочубей, Виктор Павлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 366–382.
- ↑ Кочубей Виктор Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Папярэднік: Пётр Васільевіч Лапухін |
Прэм'ер-міністр Расійскай імперыі 1827–1832 |
Пераемнік: Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў |