Віктар Паўлавіч Нагін
Віктар Паўлавіч Нагін (руск.: Виктор Павлович Ногин; псеўданімы: М. Новоселов, П. Яблочков, Макар; (2 (14) лютага 1878, Масква, Расійская імперыя — 24 мая 1924, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі рэвалюцыянер.
Віктар Паўлавіч Нагін | |
---|---|
![]() | |
Псеўданімы |
М. Новоселов, П. Яблочков, Макар |
Дата нараджэння | 14 лютага 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1924[1] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Веравызнанне | атэізм |
Партыя | РСДРП(б) |
Асноўныя ідэі | марксізм |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, палітык |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і прыказчыка. У 1892 г. скончыў 4-х класную вучылішча ў Калязіне Цвярской губерні. З 1893 г. рабочы на Багародска-Глухаўскай тэкстыльнай мануфактуры ў Багародску. У 1896 г. пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў чаляднікам на фабрыку Паля (цяпер фабрыка імя В. П. Нагіна). Неўзабаве пачаў наведваць марксісцкія колкі. У 1897 г. ён быў адным з кіраўнікоў страйкаў на фабрыцы Паля, а ў 1898 г. на Сямённікаўскім заводзе. З 1898 г. член санкт-пецярбургскай сацыял-дэмакратычнай групы «Працоўны сцяг». У снежні таго ж года быў упершыню арыштаваны і высланы пад галосны нагляд у Палтаву, дзе ў 1900 г. увайшоў у групу садзейнічання бальшавіцкай газеце «Искра».
У жніўні 1900 г. уцёк у Каралевец, а затым у Цюрых і Лондан, дзе далучыўся да ленінскай групы. Праз іскраўскую групу і звязаных з ёю кантрабандыстаў апынуўся ў Вільні і потым у Санкт-Пецярбургу, дзе быў арыштаваны ў 1901 г. Ад 30 жніўня 1902 г. па 13 красавіка 1903 г. адбываў ссылку ў с. Назарава Ачынскага павета Енісейскай губерні, адкуль уцёк у Жэневу. Вясной 1903 г. зрабіўся агентам Арганізацыйнага камітэта па скліканню II з’езда РСДРП, які адбыўся летам у Бруселі, дзе ён далучыўся да бальшавікоў. У 1904 г. арыштаваны ў г. Мікалаеў. Адбываў зняволенне ў Мікалаеўскай і Ломжінскай турме. У 1905 г. адбываў ссылку ў с. Кузамель на Кольскім паўвостраве, адкуль уцёк у Жэневу.
Вясной 1907 г. быў дэлегатам V з’езда РСДРП у Лондане ад маскоўскай арганізацыі і быў абраны ў члены ЦК. У 1909—1910 гг. адзін з кіраўнікоў цэнтральнай партыйнай экспедыцыі за мяжой (Лейпцыг), трымаў сувязь з бальшавікамі Мінска, Гродна, Вільні, дзе існавалі прыёмныя пункты нелегальнай літаратуры. У 1907 г. арыштаваны ў Маскве. У 1908 г. адбываў ссылку ў г. Бярозаў Табольскай губерні, адкуль уцёк, быў спайманы, дастаўлены ў Бярозаў, адкуль у 1909 г. ізноў уцёк у Парыж, дзе быў абраны кіраўніком Расійскага бюро ЦК. У 1910 г. арыштаваны ў Маскве і адпраўлены ў ссылку ў г. Турынск Табольскай губерні, адкуль уцёк у Тулу, дзе ў 1911 г. быў арыштаваны. 12 сакавіка 1912 г. па 20 сакавіка 1914 г. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Верхаянску Якуцкай вобласці, потым каля трох месяцаў жыў у г. Якуцку.
З пачаткам Першай сусветнай вайны вёў паражэнчую прапаганду ў Саратаве, а з 1916 г. у Маскоўскай губерні. Пасля лютаўскіх падзей 1917 г. выехаў ўжо легальна на фронт, прызываючы салдат павярнуць штыхі супраць собскага ўрада. Удзельнік 1-га з’езду ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў Мінску. У красавіку 1917 г. на канферэнцыі РСДРП(б) разам з Каменевым і Рыкавым выступіў супроць «красавіцкіх тэзісаў» Леніна. У жніўні 1917 г. увайшоў у Часовы камітэт па барацьбе з контррэвалюцыяй. 17 верасня 1917 г. абраны старшынёй Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў. Падчас Кастрычніцкага перавароту кіраваў маскоўскім Часовым рэвалюцыйным камітэтам. У першым Савеце народных камісараў быў Наркомам па справах гандлю і прамысловасці. 4 лістапада 1917 разам з Каменевым, Зіноўевым і Рыкавым падпісаў заяву ва УЦВК у якой казалася аб неабходнасці ўтварэння сацыялістычнага ўрада са ўсіх «савецкіх» партый і пакінуў пасаду наркама. Але праз тры тыдні «прызнаў памылкі». Займаў пасады камісара працы Маскоўскай вобласці, а потым намесніка наркама працы РСФСР. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве ў брацкай магіле.
ТворыПравіць
- Фабрика Паля. Берлин. 1899.
- На полюсе холода. Москва — Петроград. 1919.
- Хозяйственные органы и Профессиональные Союзы. (Должны ли Профессиональные Союзы быть нейтральными по отношению к Советам). Москва. 1921.
- На полюсе холода. Москва — Петроград. 1923.
- Фабрика Паля. Ленинград. 1924.
- На полюсе холода. [Воспоминания о Верхоянской ссылке 1912-14 гг.]. Москва. 1927. (Приложение к газете «Гудок» № 45-46).
- У краіне палярнага холаду. Пераклад з рускай мовы І. І. Масюкевіча. Мінск. 1931.
Ушанаванне памяціПравіць
Зноскі
- ↑ а б в Ногин Виктор Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Нелідаў. Прадмова. // Ногін В. У краіне палярнага холаду. Мінск. 1931. С. 5-16.
- Архангельский В. В. Ногин. Москва. 1964.
- Чернов Ю. М. Любимый цвет — красный. Повесть о Викторе Ногине. Москва. 1970.
- Марозава А. І. Нагін Віктар Паўлавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 370.
- Нагінск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 115.