Віктар Пятровіч Таранцей
Віктар Пятровіч Таранце́й[1] (нар. 6 сакавіка 1946, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар педагагічных навук, прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Масква).
Віктар Пятровіч Таранцей | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 сакавіка 1946 года ў вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў Ізабелінскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1967 годзе.
У 1967—1976 гадах працаваў настаўнікам фізікі і намеснікам дырэктара ў Падароскай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры НДІ НДУ агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, дзе да заканчэння тэрміну навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1979 года пачаў працаваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам, з 1979 года па 1986 год — сакратар парткама ВНУ, з 1982 года па кастрычнік 2006 года — загадчык кафедры педагогікі. У 1992 годзе прызначаны прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, у 1994 годзе пераведзены на пасаду дэкана факультэта псіхалогіі і педагогікі, з 1999 года — дэкан педагагічнага факультэта. З 1991 года — прафесар, з 2003 года — доктар педагагічных навук[2].
Узнагароды
правіць- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2000),
- ордэн Францыска Скарыны (2016)[3].
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Таранце́й Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).