Віктар Рыгоравіч Галаванаў

Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Віктар Рыгоравіч Галаванаў
4-ы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
1 кастрычніка 2001 — 13 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Папярэднік Генадзь Варанцоў
Пераемнік Алег Сліжэўскі
Нараджэнне 1952
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе у г. Барысаў Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.

Пасля сканчэння БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намеснікам начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі, намеснікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

Кар'ераПравіць

У 19691971 працаваў слесарам на Бабруйскім дасведчана-механічным заводзе, у 19711973 служыў у войску.

У 1979 — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.

У 19801987 — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.

У 19871988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму.

У 19881992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі.

У 19921995 — намеснік старшыні Белдзяржпатэнту, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

У 19951996 — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У 19961999 — намеснік, у 1999 — 28 верасня 2000 — першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

11 верасня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).

28 верасня 2000 рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

1 кастрычніка 2001 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова).

З 1 кастрычніка 2001 да 13 снежня 2011 гг. міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.

Удзеў у палітычных рэпрэсіяхПравіць

Паводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[1].

СанкцыіПравіць

У чэрвені 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[2]. Таксама Галаванава дадалі да спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[3].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Зноскі

  1. Białoruski system... — С. 45.
  2. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  3. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць