Віктар Віктаравіч Слінко
(Пасля перасылкі з Віктар Слінко)
Віктар Віктаравіч Слінко, таксама Віктар Слінка (4 чэрвеня 1972, в. Козікі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.
Віктар Віктаравіч Слінко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (2001) Залаты апостраф (2005) |
Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Друкуецца ў беларускіх газетах і часопісах. З самага пачатку заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт і рэфлексійны пошук [1].
Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Штольні вясны», прэміі часопіса «Дзеяслоў» і «Залаты апостраф» за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.
Паэтычныя зборнікі
правіць- «Апошні снег» (1995)
- «Штольні вясны» (2001)
- «Арахна» (2011)