Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД.
Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
11 чэрвеня 2009 — 3 лістапада 2010 | ||||
Прэзідэнт | Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў | |||
| ||||
21 мая 2001 — 11 чэрвеня 2009 | ||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін Дзмітрый Мядзведзеў | |||
Папярэднік | Іван Абаімаў | |||
Пераемнік | Міхаіл Зурабаў | |||
| ||||
5 — 6 лістапада 1996 | ||||
Папярэднік | Барыс Ельцын | |||
Пераемнік | Барыс Ельцын | |||
| ||||
25 снежня 1993 — 23 сакавіка 1998 | ||||
Прэзідэнт | Барыс Ельцын | |||
Папярэднік | Ён сам, як старшыня Савета міністраў Расійскай Федэрацыі | |||
Пераемнік | Сяргей Кірыенка | |||
| ||||
14 снежня 1992 — 25 снежня 1993[2] | ||||
Прэзідэнт | Барыс Ельцын | |||
Папярэднік | Іван Сілаеў Ягор Гайдар (в. а.) | |||
Пераемнік | Пасада скасавана; ён сам як старшыня Урада Расійскай Федэрацыі | |||
| ||||
12 лютага 1985 — 27 чэрвеня 1989 | ||||
Папярэднік | Васіль Дзінкоў | |||
Пераемнік | Пасада скасавана; Леанід Іванавіч Філімонаў як Міністр нафтавай і газавай прамысловасці СССР | |||
Партыя | 1) КПСС 2) Наш дом — Расія | |||
Адукацыя | 1) Куйбышаўскі політэхнічны інстытут 2) Усесаюзны завочны політэхнічны інстытут | |||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | |||
Прафесія | інжынер-тэхнолаг і інжынер-эканаміст | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, эканаміст, бізнесмэн | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | Руская праваслаўная царква | |||
Нараджэнне | 9 красавіка 1938[3][4][…] сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Арэнбургская вобласць, РСФСР, СССР | |||
Смерць | 3 лістапада 2010[3][6][…] (72 гады) Масква, Расія | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | Сцяпан Маркавіч Чарнамырдзін | |||
Маці | Марфа Пятроўна Чарнамырдзіна | |||
Жонка | Валянціна Фёдараўна Чарнамырдзіна | |||
Дзеці | Сыны Віталь і Андрэй | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.
У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Чарнамырдзін і БеларусьПравіць
Удзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБ[7].
Зноскі
- ↑ у некаторых афіцыйных дакументах таго перыяду пасада Чарнамырдзіна пазначана як Старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі (напрыклад, у пастанове З'езду народных дэпутатаў РФ ад 14 снежня 1992 № 4088-I; ва Указе Прэзідэнта РФ ад 4 лютага 1993 № 180)
- ↑ 2 кастрычніка 1993 года ўказам в. а. Прэзідэнта РФ А. Руцкога № 31 В. Чарнамырдзін быў вызвалены ад пасады старшыні Савета Міністраў — Урада РФ. Аднак, Чарнамырдзін не падпарадкаваўся гэтаму ўказу, працягнуўшы выконваць свае абавязкі.
- ↑ 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119178230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 4,0 4,1 Viktor Stepanovich Chernomyrdin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wiktor S. Tschernomyrdin // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Former Russian PM Chernomyrdin dies aged 72 — RIA Novosti, 2010.
- ↑ На 73-м годзе жыцця памёр Віктар Чарнамырдзін Наша Ніва 3 лістапада 2010
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін