Віктар Сцяпанавіч Шавялуха
Ві́ктар Сцяпа́навіч Шавялу́ха (11 студзеня 1929 — 25 студзеня 2018, Масква) — савецкі беларускі і расійскі вучоны, палітычны дзеяч. Сакратар ЦК КПБ (1974—1979). Дэпутат Дзяржаўнай Думы першага (1994—1995) і другога скліканняў (1995—1999), член фракцыі КПРФ. Член ЦК КПРФ. Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» да 2014 года.
Віктар Сцяпанавіч Шавялуха | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Виктор Степанович Шевелуха | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Дземянцей | ||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 1929 |
||||||
Смерць |
25 студзеня 2018 (89 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | УКП(б) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | аграномія[1], фізіялогія раслін[d][1], біятэхналогія[1], plant production[d][1], палітыка[1], палітычная дзейнасць[d][1] і plant biotechnology[d][2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Спецыяліст у галіне фізіялогіі і біятэхналогіі раслін, селекцыі і раслінаводства. Доктар біялагічных навук (1972), прафесар, сапраўдны член УАСГНІЛ (1985), акадэмік Расійскай акадэміі навук (2013).
Біяграфія
правіцьЗ 15 гадоў пачаў працаваць слесарам на шахтах і чыгунцы ў гарадах Крывым Рогу і Пяціхаткі Днепрапятроўскай вобласці.
У 1950 годзе з адзнакай скончыў два аддзяленні — насенняводства і механізацыі — Эрастаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума[3]. У 1955 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне селекцыі і насенняводства агранамічнага факультэта Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева па спецыяльнасці «Навуковец-аграном».
У 1955—1958 гадах — галоўны аграном вучэбна-вопытнай гаспадаркі. У 1958—1960 гадах — начальнік Яраслаўскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1960—1962 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама. У 1962—1964 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама і начальнік абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі Яраслаўскай вобласці.
У 1964—1973 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1973—1974 гадах — дырэктар Беларускага НДІ земляробства.
У 1974—1979 гадах — сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. У 1979—1984 гадах — намеснік міністра сельскай гаспадаркі СССР. У 1984—1993 гадах — акадэмік-сакратар Усесаюзнай (Расійскай) акадэміі сельскагаспадарчых навук (УАСГНІЛ-РАСХН), загадчык кафедры біятэхналогіі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева[4].
У 1984—1992 гадах — член прэзідыума, акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1992—1997 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі РАСХН, з 1997 года — член прэзідыума РАСХН. У 1986—2007 гадах — загадчык кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі.
Аўтар шасці манаграфій і больш за 200 навуковых публікацый.
Праца ў Дзяржаўнай Думе і «РВСА»
правіцьУ снежні 1993 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання па спісе КПРФ. Быў намеснікам старшыні Камітэта па адукацыі, культуры і навуцы, членам фракцыі КПРФ.
У кастрычніку 1995 года быў уключаны ў агульнафедэральны спіс КПРФ на выбарах у Дзярждуму. Быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы другога склікання па выніках галасавання па агульнафедэральнай акрузе. Адначасова Шавялуха балатаваўся па Універсітэцкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 201 г. Масквы, але заняў там другое месца пасля П. Р. Буніча. Увайшоў у склад фракцыі КПРФ. Член Камітэта па адукацыі і навуцы (старшыня падкамітэту па навуцы).
Член ЦВК КПРФ (1993—1995), член ЦК КПРФ (з 1995 года).
Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» (РВСА) да 2014 года. На гэтай пасадзе яго змяніў І. І. Нікітчук.
Прызнанне
правіць- Доктар біялагічных навук
- прафесар
- Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь
- У 1996 годзе за манаграфію «Рост раслін і яго рэгуляцыя ў антагенезе» і цыкл работ «Фізіялагічныя асновы росту, прадукцыйнасці, устойлівасці і селекцыі раслін» Шавялуху прысуджана Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі
Зноскі
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 17 сакавіка 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 24 сакавіка 2024.
- ↑ Биография на сайте Тимирязевской академии Архівавана 2 снежня 2010.
- ↑ Федеральное Собрание Российской Федерации: Биографический справочник Архівавана 6 студзеня 2006. / А. С. Барсенков, В. А. Корецкий. — М., 1997.
Літаратура
правіць- Шевелуха Виктор Степанович. В кн.: Лившиц, В.М., Цыганов, А.Р., Саскевич, П.А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии.Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты - Горки: 2017. - С.51-53. ISBN 978-985-467-707-1
- Романенко, Г.А. и др. Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ.- М.:1992.
Спасылкі
правіць- Профіль Віктара Сцяпанавіча Шавялухі на афіцыйным сайце РАН
- Біяграфія на сайце Ціміразеўскай акадэміі Архівавана 2 снежня 2010.
- Інфармацыя на сайце Дзяржаўнай Думы Расіі Архівавана 23 лістапада 2007.