Віктар Сяргеевіч Камянкоў
Ві́ктар Сярге́евіч Камянко́ў (нар. у 1956 годзе, Мокравічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — доктар юрыдычных навук, Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»[1].
Віктар Сяргеевіч Камянкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Бойка | ||||||
Нараджэнне |
1956 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук | ||||||
Навуковае званне | прафесар | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВіктар Сяргеевіч нарадзіўся ў 1956 годзе, у Магілёскай вобласці Беларускай ССР.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 годзе. Пасля заканчэння вучобы, пачаў сваю кар’еру ў якасці стажора пракуратуры Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У перыяд з 1979 па 1983 год быў памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна, а потым і старшым памочнікам пракурора па Ленінскаму раёну г. Магілёва. З 1987 па 1992 год з’яўляўся намеснікам начальніка, а потым і начальнікам аддзела па наглядзе за разглядам грамадзянскіх спраў у органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь[2].
З 1993 года працаваў у Вышэйшым гаспадарчым судзе Рэспублікі Беларусь з пачатку на пасадзе намесніка старшыні, потым — першага намесніка старшыні, а ў 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Вышэйшага гаспадрачага суда Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да скасавання ВГС, як асобнага органа[3].
Займае пасаду старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», намеснікам старшыні Міжнароднага саюза юрыстаў (Масква).
Навуковая дзейнасць
правіцьКандыдатцкую дысертацыю абараніў у 1994 па напрамку грамадзянскага працэсу. У 2004 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Прававыя гарантыі абароны інтарэсаў юрыдычных асобаў і грамадзян у гаспадарчым (арбітражным) працэсе»[2].
З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў мадэльных Грамадзянскіх кодэксаў краін СНД і Закона аб банкруцтве, а так сама шэрагу важнейшых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, такіх як[4]:
- канцэпцыя судова-прававой рэформы;
- Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса;
- Закону «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў»;
- Закону «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)»;
- Закону «Аб медыяцыі»;
- Закону «Аб трыцейскіх судах»;
- Закону «Аб фізічнай культуры і спорце»;
- праекты дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- пастаноў Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.
Ініцыяваў такія вучэбныя дысцыпліны і навуковыя напрамкі, як[1]:
- асаблівасці разгляду спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве);
- спартыўнае права;
- энергетычнае права;
- альтэрнатыўнае ўрэгуляванне спрэчак.
З 2004 года ўзначальвае кафедру фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.[4]
Узнагароды і званні
правіцьМае наступныя ўзнагароды і званні[1]:
- Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994);
- Вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі (1998);
- Ордэн Пашаны (2002);
- Выдатнік адукацыі;
- Граматы і адзнакі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Граматы і адзнакі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Граматы і адзнакі Выканаўчага Камітэта СНД, Эканамічнага суда СНД;
- Граматы і адзнакі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь;
- Граматы і адзнакі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
- Граматы і адзнакі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а так сама іншых ведамстваў.
Зноскі
- ↑ а б в Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- ↑ а б http://www.law.bsu.by/users/?254 Архівавана 24 мая 2017.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2017. Праверана 11 жніўня 2017.
- ↑ а б http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/601-kamyanko-viktar-syargeevich-1956(недаступная спасылка)