Віктар Трафімавіч Навуменка

Віктар Трафімавіч Навуменка (10 чэрвеня 1946, г.п. Антопаль, Драгічынскі раён — 31 кастрычніка 2001) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1993).

Віктар Трафімавіч Навуменка
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1946(1946-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 2001(2001-10-31) (55 гадоў)
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1993)
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі ў 1974 годзе. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1983—1998 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследчык гістарычнага і сучаснага стану тэатра імя Я. Купалы, акцёрскай і рэжысёрскай творчасці, эканомікі тэатра. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 3, 1987), зборнікаў «Тэатр і жыццё» (1989), «Тэатр і глядач» (1993). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Антракт» (пра М. Яроменку, 1992, сумесна з Р. Смольскім).

  • Театральный эксперимент в театрах Белоруссии: Проблемы, поиски, решення. Мн., 1990.

Літаратура

правіць