Віктар Цімафеевіч Тураў

(Пасля перасылкі з Віктар Тураў)

Ві́ктар Цімафе́евіч Ту́раў (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 31 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст і тэатральны педагог. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).

Віктар Тураў
Імя пры нараджэнні Тураў Віктар Цімафеевіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1936(1936-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1996(1996-10-31) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вольга Лысенка[d]
Дзеці Арцём Віктаравіч Тураў[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінасцэнарыст
Кар’ера 19591996
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0878010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.

Творчасць

правіць

Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.

Узнагароды і прэміі

правіць
 
Мемарыяльная дошка Віктару Тураву на будынку Беларусьфільма
  • Дыпламант кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Цераз могілкі».
  • Лаўрэат прэміі кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства».
  • Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч».
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце».
  • Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа»
  • Лаўрэат прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў».
  • Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел».
  • У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету.
  • Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, пасмяротна) — за вялікі ўклад у кінематаграфію.

Фільмаграфія

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць