Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка
Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (11 чэрвеня 1945, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018[2]). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).
Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1945[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Найважнейшыя пабудовы | Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1977), Мінскі чыгуначны вакзал (2000), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2006) |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1968—1974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1974—1988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 1983—1988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 1985—1999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.
Асноўныя працы
правіць- Лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973);
- Дом сувязі ў зоне адпачынку на возеры Нарач (1975)[3];
- Археалагічны музей «Старажытнае Бярэсце» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1978) у Брэсце;
- Будынак Магілёўскага тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйск (1977);
- Помнік «Рудабельская рэспубліка» у г.п. Акцябрскі (1984).
Мінск
правіць- Кінатэатр «Масква» (1980);
- архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» на праспекце Машэрава (1985; першая прэмія на архітэктурным Рэспубліканскім конкурсе);
- Навучальна-лабараторны корпус Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Незалежнасці (1986);
- Станцыя метро «Трактарны завод» (1990);
- Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы[4][удакладніць]
- Мінскі чыгуначны вакзал (2000, разам з М. Вінаградавым) — гран-пры Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 г., сярэбраны медаль Сусветнага трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003 г.;
- Шаўчэнкаўскі сквер з помнікам Т. Шаўчэнку (2002);
- Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006, разам з М. Вінаградавым) — першая прэмія на саюзным конкурсе, Гран-пры фестывалю архітэктуры ў Мінску, Дзяржаўная прэміі Рэспублікі Беларусь;
- Помнік Ф. Скарыну (2006);
- Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (будаўніцтва ў 2010—2013);
- Гандлёва-дзелавы цэнтр «Футурыс» на праспекце Незалежнасці (будаўніцтва ў 2010—2013).
Узнагароды і прэміі
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Маэстро архитектуры, созидающий на века
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ Крамаренко Виктор Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
- Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Крамаренко Виктор Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Крамаренко Виктор Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка