Віктар Уладзіміравіч Шэйман
Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 мая 1958 года ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі.
Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995), Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Віктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд.; у выніку непамернага штрафу газета спыніла існаванне. Беларуская дэмакратычная апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[1][2][3].
З 20 сакавіка 2006 года[4] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.
Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021).
Паводле дакументаў з «Папераў Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[5]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[5].
Санкцыі
правіцьЯк кіраўніку перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Чорнага спісу Еўрасаюза.
13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.
Таксама Шэйман знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[6], Швейцарыі[7]. У чэрвені 2022 года трапіў і пад санкцыі Канады[8].
У жніўні 2023 года Канада пашырыла санкцыі на Сяргея і Вольгу – дзяцей Віктара Шэймана, а таксама на яго бізнэс-партнёрку Ганну Пушкарову[9].
Чыны і званні
правіць- 6 снежня 1996 года — генерал-маёр[10] (у запасе з 27 лістапада 2000 года);
- 28 лістапада 2000 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі II класа[11];
- 25 лістапада 2004 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі I класа[12];
- 29 лістапада 2004 года — вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.
Узнагароды
правіць- Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР; 1986, уручаны ў 2002 годзе)[13];
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (СССР);
- Ордэн Чырвонай Зоркі (СССР);
- два медаля «За адвагу» (СССР);
- Ордэн Айчыны III ступені (1998)[14]
- Ордэн Айчыны II ступені (2003)[15]
- Ордэн «Зорка Карабоба» (Венесуэла, 2012);
- Ордэн Айчыны I ступені (2021)[16],
- іншыя ўзнагароды.
Зноскі
- ↑ Куды падзеліся «эскадроны смерці»? // Радыё Свабода
- ↑ Прывіды(недаступная спасылка)
- ↑ Зондэркаманда?(недаступная спасылка) // Наша Ніва
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 2006 года № 175 «О назначении В. В. Шеймана Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ а б «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- ↑ Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада . Наша Ніва (9 жніўня 2023).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. № 512 «О присвоении В. В. Шейману воинского звания генерал-майора» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» Архівавана 7 ліпеня 2011. (руск.)
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (руск.)
- ↑ Орден нашел владельца Архівавана 10 сакавіка 2008. (руск.)
- ↑ Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (руск.)
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Аляксандр Лукашэнка: Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных
Літаратура
правіць- Шэйман Віктар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Шейман Виктор Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 579—580.