Віктар Францавіч Багдановіч
Віктар Францавіч Багдановіч (29 лютага 1904, г. Жыткавічы — 16 кастрычніка 1978) — генерал-лейтэнант (1949)[1].
Віктар Францавіч Багдановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лютага 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1978 (74 гады) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | |
Бітвы/войны | савецка-фінская вайна, ВАВ |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Член КПСС з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба ў 1943 годзе. У Чырвонай Арміі з 1922[1].
Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-40. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Стэпавым, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах: начальнік штаба корпуса, арміі[1].
З красавіка 1944 намеснік камандуючага войскамі Паўднёва-Уральскай , Туркестанскай ваенных акруг[1].
У 1956-61 у апараце Міністэрства абароны СССР[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 204. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).