Віктар Францавіч Пранюк

Віктар Францавіч Пранюк (нар. 30 красавіка 1973, Пескі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Віктар Францавіч Пранюк
Нараджэнне 30 красавіка 1973(1973-04-30) (50 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, настаўнік
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, настаўнік фізікі і інфарматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай школы № 11, дырэктарам агульнаадукацыйнай школы № 3 горада Ліды. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда».

З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].

У час палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі падтрымаў рэжым Лукашэнкі. У канцы жніўня 2020 года Віктар Пранюк быў у гродзенскім гарвыканкаме на перамовах пратэстоўцаў з прадстаўнікамі мясцовай улады. У 2021 годзе, падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай граніцы, Пранюк даводзіў экспертам Еўракамісіі, што ўлады добра абыходзяцца з замежнікамі ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі»[3].

У сакавіку 2021 года быў ініцыятарам палітычнай крымінальнай справы супраць мастака Алеся Пушкіна, які быў асуджаны і ў 2023 годзе загінуў у турме[3].

У 2022 годзе стаў кіраўніком абласной арганізацыі «Белая Русь».

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4], Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5].

Зноскі

  1. Пранюк Віктар Францавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  2. Пранюк Виктор Францевич Архівавана 21 кастрычніка 2020.
  3. а б «Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака. nashaniva.com (12 ліпеня 2023).
  4. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
  5. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.