Віктар Іванавіч Цярэшчанка

(Пасля перасылкі з Віктар Цярэшчанка)

Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[1], кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.

Віктар Іванавіч Цярэшчанка
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 30 студзеня 1950(1950-01-30) (74 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Дубраўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае трох дачок.

У 1975 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце менеджменту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім універсітэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень МВА — Master of Business Administration in International Business Activities. Працаваў слесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынерам, кіраўніком.

У 1992—2004 гадах — генеральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут менеджменту «МІМ-Беларусь»».

У 1993—2004 гадах — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Народная дыпламатыя».

У 1994—2000 гадах — старшыня Беларускай народнай партыі. Вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 1994 годзе.

Са жніўня па верасень 1994 года — начальнік упраўлення па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання[2].

У 2001 годзе вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамерцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.

Працуе Старшынёй Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме развіцця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Крыніцы

правіць