Віктар Антонавіч Шалкевіч
Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нар. 9 лютага 1959, Поразава, Гродзенская вобласць) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоумэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.
Віктар Антонавіч Шалкевіч | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Віктар Антонавіч Шалкевіч |
Дата нараджэння | 9 лютага 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, пісьменнік, акцёр, кінаакцёр, аўтар песень |
Гады актыўнасці | 1980-па сённяшні дзень |
Інструменты | гітара і вакал |
Жанры | Бардаўская песня |
Псеўданімы | Валенцы Едвабкевіч |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць
правіцьЯшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Альбомы
правіць- Правінцыя (1992)
- Смутны беларускі блюз (1996)
- Балады і рамансы (1998)
- Добрай раніцы (2002)
- За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004)
- Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006, Live)
- Enigmatyczne kino Lwow (бел.: Таямнічы кінатэатр Львоў — польскамоўны дыск)
- Шчасьлівая сямёрка (2009, Live)[2]
- Viktar Šałkievič (2019, 2 CD)
Фільмаграфія
правіць- «Плач перапёлкі» (у ролі каменданта Гуфельда)
- «Атрад»
- «Слёзы блуднага сына» (галоўная роля)
- «Салодкі яд кахання» (галоўная роля)[3]
- «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)
Кнігі
правіцьСям’я
правіцьЖанаты. Мае дачку.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
Зноскі
- ↑ Віктара Шалкевіча звольнілі з Гарадзенскага абласнога тэатру лялек(недаступная спасылка) / Польскае радыё
- ↑ Віктар Шалкевіч "Шчаслівая сямёрка" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Шалкевич Виктор Антонович (руск.). Bards.ru. Праверана 6 чэрвеня 2017.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
правіць- Д.П. ШАЛКЕВІЧ ВІКТАР (Шалкевич Виктор, Shalkevich Viktar) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 334–335. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіць- Форум на Guitar.by
- МЫ, Віктару Шалкевічу — 50 Архівавана 8 лютага 2009.
- Народная Воля, Віктар Шалкевіч: Мне нават няёмка з-за таго, што мне 50… Архівавана 12 лютага 2009.
- Віктар Шалкевiч: «Я сланечнiкаў у сябе не сею — яны самi растуць» Архівавана 11 мая 2017. / Krynica.info