Віктар Янавіч Валентыновіч

Віктар Янавіч Валентыновіч (1869 ці 1870, Ілукста, Курляндская губерня, цяпер Латвія — 11 верасня 1933, Кустанай, Казахстан) — беларускі каталіцкі святар.

Віктар Янавіч Валентыновіч
Адукацыя
Дзейнасць ксёндз
Нараджэнне 1869 ці 1870
Смерць 11 верасня 1933(1933-09-11)

Біяграфія правіць

З літоўскай шляхецкай сям’і, брат Яна Валентыновіча, таксама святара[1].

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1894 годзе. У 1898 прызначаны пробашчам касцёла Св. Веранікі ў в. Селішча Лепельскага павета Віцебскай губерні. З 1917 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця НПМ у Мсціславе Магілёўскай губерні, дэкан Клімавіцка-Мсціслаўскага дэканата. Пасля 1928 года пробашч касцёла Св. Казіміра ў Лагойску Мінскай вобласці.

Арыштаваны 26 жніўня 1930. Асуджаны 3 снежня 1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Мінскай вобласці. Асабовая справа в. № 28600-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

  1. Валентыновіч Ян Янавіч, святар. У 1900—1910-я пробашч парафіі Стыглава (тагачасны паштовы адрас: ст. Корсаўка) Люцынскага павета Віцебскай губерні, цяпер Латвія.

Літаратура правіць