Віктар Іванавіч Яркін

беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Віктар Яркін)

Віктар Іванавіч Яркін (29 лістапада (9 снежня) 1889, в. Дзякоўскае, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Віктар Іванавіч Яркін
Нараджэнне 29 лістапада (11 снежня) 1889
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (47 гадоў)
Партыя РСДРП(б)
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

У 1902—1905 гадах член арганізацыі анархістаў-камуністаў на Пуцілаўскім заводзе (Санкт-Пецярбург). У першую сусветную вайну на Заходнім фронце (1915—1917 гг.). У 1918 годзе старшыня заходняй абласной ЧК (Смаленск), са студзеня 1919 года старшыня НК БССР, адначасова ў сакавіку — красавіку 1919 года старшыня Мінскага гарадскога савета. З мая 1919 года на чэкісцкай рабоце ў Паволжы, з 1921 года ў сістэме Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. З 1935 года начальнік службы Днепра-дзвінскага параходства у Гомелі. Дэлегат І з’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (30 — 31 снежня 1918 года), І Усебеларускага з’езда Саветаў (2 — 3 лютага 1919 года). Член Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (31 снежня 1918 — 6 сакавіка 1919 гг.), Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (6 сакавіка — 13 красавіка 1919 года), Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай ССР. У 1937 годзе арыштаваны і выязной сесіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1967 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Щит и меч Отечества: о становлении, развитии, совершенствовании белорусских спецслужб / Комитет государственной безопасности Республики Беларусь, Министерство информации Республики Беларусь; [под общей редакцией С. Н. Сухоренко; фото А. В. Стрех]. — Мн.: Международный центр интеграционной информации: Общественный пресс-центр Дома прессы, 2006. — 339 с. — ISBN 985-6715-24-5
  • Энциклопедия секретных служб России / автор-составитель А. И. Колпакиди. — М.: АСТ [и др.], 2004. — 800 с., [24] л. ил. — ISBN 5-17-018975-3
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.