Вікторыя Андрэеўна Сафонава

Вікторыя Андрэеўна Сафонава (нар. 8 мая 2003, Масква) — беларуская фігурыстка, якая выступае ў адзіночным катанні. Пераможца турніру серыі «чэленджэр» Мемарыял Дзяніса Тэна 2021, бронзавы прызёр турніру серыі «чэленджэр» Finlandia Trophy 2021. Двухразовая чэмпіёнка Беларусі (2020, 2021). Заняла 14 месца на чэмпіянаце Еўропы (2020).

Вікторыя Андрэеўна Сафонава
руск.: Виктория Андреевна Сафонова
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фігурнае катанне[1]
Нарадзілася 8 мая 2003(2003-05-08) (20 гадоў)
Рост 174 см[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

У Расіі правіць

Вікторыя Сафонава нарадзілася 8 мая 2003 года ў Маскве. У 2015 годзе атрымала перамогу на Адкрытым Кубку ФФККМ у разрадзе Кандыдатаў у майстры спорту. Пасля выканання кароткай праграмы Сафонава займала трэцяе месца. Але скарыстаўшыся памылкамі саперніц у адвольных пракатах, узнялася на першы выніковы радок, апярэдзіўшы ў тым ліку, Вікторыю Васільеву, Ганну Шчарбакову і Аляксандру Трусаву.

У 2017 годзе атрымала званне Майстра спорту, пасля чаго дэбютавала на Першынстве Расіі сярод юніёраў, размясціўшыся на чатырнаццатай пазіцыі. У наступным годзе на Першынстве Сафонава ўвайшла ў дзясятку лепшых юніёрак краіны, скончыўшы турнір на восьмым месцы. У кастрычніку 2018 года адправілася ў Мінск на міжнародны турнір Ice Star, дзе заваявала золата.

У Беларусі правіць

Сезон 2019—2020 правіць

Улетку 2019 года, перад пачаткам новага сезона, змяніла спартовае грамадзянства і пачала выступаць за зборную Беларусі. Пад сцягам новай краіны ўпершыню прыняла ўдзел у спаборніцтвах серыі «Чэленджэр». У лістападзе 2019 года ў Польшчы Сафонава заняла сёмае месца, а праз тры тыдні прывезла срэбра з турніру Залаты канёк Заграба, устанавіўшы асабісты рэкорд па суме балаў.

На дэбютным чэмпіянаце Беларусі сярод дарослых узнялася на верхнюю прыступку пастамента і была абрана для ўдзелу ў кантынентальным першынстве. У аўстрыйскім Грацы на чэмпіянаце Еўропы па выніках двух пракатаў фінішавала чатырнаццатай. У сакавіку 2020 года павінна была выступіць на першым для сябе чэмпіянаце свету, але турнір быў адменены з-за пандэміі каранавіруса.

Сезон 2020—2021 правіць

У сакавіку 2021 года фігурыстка адправілася ў Стакгольм для ўдзелу ў чэмпіянаце свету, але была выключана з ліку ўдзельнікаў з-за станоўчага тэсту на каранавірус.

Сезон 2021—2022 правіць

Восенню 2021 года Вікторыя Сафонава прыняла ўдзел у трох спаборніцтвах, якія ўваходзяць у серыю «Чэленджэр». У верасні стала трэцяй на Nebelhorn Trophy, што дазволіла фігурыстцы кваліфікавацца на зімовыя Алімпійскія гульні, у пачатку кастрычніка паказала восьмы вынік на Finlandia Trophy, а праз тры тыдні выйграла турнір Мемарыял Дзяніса Тэна.

У кастрычніку 2021 года атрымала перамогу на турніры Ice Star у Мінску.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 красавіка 2022.
  2. http://www.isuresults.com/bios/isufs00105615.htm Праверана 27 лістапада 2021.