Вікторыя дэ Валуа

Вікторыя дэ Валуа (фр.: Victoire de Valois; 24 чэрвеня 1556 — жнівень 1556), як і яе сястра Жанна дэ Валуа (фр. Jeanne de Valois) — французскія прынцэсы-двайняты, былі апошнімі дзецьмі караля Францыі Генрыха II і Кацярыны Медычы. Жанна дэ Валуа (24 чэрвеня 1556 г.) памерла, не паспеўшы ўбачыць свет, Вікторыя дэ Валуа пражыла крыху больш за месяц[2]. У сувязі з гэтымі родамі, якія прайшлі вельмі складана і ледзь не сталі прычынай смерці Кацярыны Медычы, урачы параілі каралеўскай пары больш не думаць аб нараджэнні новых дзяцей; пасля гэтага савета Генрых спыніў наведваць спальню сваёй жонкі, праводзячы ўвесь вольны час са сваёй фаварыткай Дыянай дэ Пуацье[3].

Вікторыя дэ Валуа
фр.: Victoire de Valois
Нараджэнне 24 чэрвеня 1556(1556-06-24)
Смерць 17 жніўня 1556(1556-08-17) (0 гадоў)
Род Валуа
Бацька Генрых II Валуа[1]
Маці Кацярына Медычы[1]

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. Knecht, Catherine de' Medici, 34; Frieda, 123.
  3. Knecht, Catherine de' Medici, 38; Frieda, 94—95.