Вікторыя (Сейшэльскія Астравы)
сталіца Сейшэльскіх Астравоў
Вікто́рыя (Порт Вікторыя, англ.: Victoria) — сталіца (з 1976 года)[1] і самы вялікі горад і порт Сейшэльскіх Астравоў.
Горад
Вікторыя
Victoria
| ||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1903—1966 г. горад з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам брытанскіх уладанняў у Індыйскім акіяне, у 1966—1976 гг. адміністрацыйным цэнтрам англійскай калоніі Сейшэльскія Астравы[1].
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны ў бухце на паўночным захадзе вострава Маэ[1]. Колькасць насельніцтва налічвае каля 25 тысяч чалавек. Гэта адміністрацыйны, палітычны і эканамічны цэнтр краіны. Калі ўлічваць прыгарады, тут жыве большая частка насельніцтва ўсёй краіны.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьУ горадзе дзейнічаюць рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Экспартуецца копра, эфірныя алеі, спецыі. Політэхнічны інстытут. Міжнародны аэрапорт. Развіты замежны турызм.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Африка: эциклопедический справочник. Т.1. А—К. / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Васев, А. М. Васильев, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 677 с. с илл. — 57 000 экз. (руск.)