Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)

Кронпрынцэса Вікторыя (поўнае імя Вікторыя Інгрыд Аліса Дэзірэ, Victoria Ingrid Alice Désirée), герцагіня Вестэрготландская (шведск.: Kronprinsessan Victoria, Sveriges kronprinsessa, hertiginna av Västergötland; нар. 14 ліпеня 1977 г., Стакгольм) — спадчынніца шведскага трону, дачка караля Швецыі Карла XVI Густава з дынастыі Бернадотаў і каралевы Сільвіі, старэйшая сястра прынца Карла Філіпа і прынцэсы Мадлен. Вікторыя пры нараджэнні мела званне прынцэсы, але пасля канстытуцыйнай рэформы 1980 года, якая змяніла парадак спадкавання прастолу, стала спадчыннай прынцэсай Швецыі.

Вікторыя
кронпрынцэса Швецыі
з 1 студзеня 1980
Нараджэнне 14 ліпеня 1977(1977-07-14)[1][2][…] (46 гадоў)
Род Бернадоты
Імя пры нараджэнні шведск.: Victoria Ingrid Alice Désirée[2]
Бацька Карл XVI Густаў[2]
Маці Сільвія Рэната Зомерлат[2]
Муж Олаф Даніэль Вестлінг[2][3]
Дзеці Эстэль, герцагіня Эстэргётландская[2] і Оскар, герцаг Сконэ[2]
Веравызнанне Шведская царква
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] (чэрвень 2009)
Дзейнасць дыпламат, удзельнік міжнароднага форуму
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Швецыя
Узнагароды
ордэн Святога Олафа Order of Adolphe of Nassau Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Order of Honour ордэн Леапольда I ордэн «За заслугі» Order of the Southern Cross Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Ордэн Крыжа Зямлі Марыі Ордэн Белай Зоркі Order of the White Star, 1st Class ордэн Трох Зорак ордэн Зоркі Румыніі ордэн «Стара планіна» Order of Grimaldi Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Серафімаў ордэн Слана ордэн Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» ордэн Заслуг Supreme Order of the Renaissance Order of the Republic (Tunisia) ордэн Каштоўнай кароны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Вікторыя нарадзілася 14 ліпеня 1977 г у шпіталі Каралінскага ўніверсітэта ў прыгарадзе Стакгольма — Сольнэ і была першым дзіцем у сям’і караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі. Імяніны прынцэсы адзначаюцца 12 сакавіка, а ў дзень нараджэння, 14 ліпеня, абавязкова падымаецца дзяржаўны сцяг.

Была хрышчоная ў Каралеўскай Царкве Швецыі 27 верасня 1977 года. Яе хроснымі бацькамі сталі кароль Нарвегіі Харальд V, дзядзька па матчынай лініі, Ральф Зомерлат, каралева Нідэрландаў Беатрыкс і яе цётка княгіня Дэзірэ, баранэса Сілфлайшэлд.

 
Вікторыя, кронпрынцэса Швецыі, 2010.

Вікторыя з’яўляецца адзінай у свеце жанчынай-спадчынніцай каралеўскага трона (з тых, хто займае першае месца ў спісе прастоласпадкавання) і носіць тытул Яе каралеўская вялікасць кронпрынцэса. Па лініі свайго бацькі, які з’яўляецца траюрадным братам каралевы Лізаветы II, яна таксама з’яўляецца спадчынніцай брытанскага трону ў чарговасці атрымання на 205 месцы.

Зноскі

  1. Victoria Swedish princess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е ё Lundy D. R. Victoria Ingrid Alice Désirée Bernadotte, Crown Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі Правіць