Віктор Гюго (фр.: Victor-Marie Hugo; 26 лютага 1802, Безансон — 22 мая 1885) — французскі паэт, раманіст, драматург; лідар рамантычнага руху ў Францыі. Член Французскай акадэміі (1841).

Віктор Мары Гюго
Victor Marie Hugo
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Віктор Мары Гюго
Дата нараджэння 26 лютага 1802(1802-02-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1885(1885-05-22)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Joseph Léopold Sigisbert Hugo[d]
Маці Sophie Trébuchet[d]
Жонка Adèle Foucher[d]
Дзеці Adèle Hugo[d], Charles Hugo[d], François-Victor Hugo[d] і Léopoldine Hugo[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, драматург, раманіст, рысавальнік, лібрэтыст, эсэіст, пісьменнік, ілюстратар, пісьменнік-падарожнік, паэт, мастацтвазнавец
Гады творчасці 18191883
Кірунак French Romanticism[d]
Жанр раман, паэзія, п’еса і Памфлет
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жыццё правіць

Трэці сын капітана (пазней генерала) Ж. Л. С. Гюго (родам з Латарынгіі) і Сафі Трэбюшэ (родам з Брэтані). Бацькі часта сварыліся і раз’яджаліся, а 3 лютага 1818 г. атрымалі афіцыйны дазвол жыць паасобку. Віктор быў выхаваны пад моцным уплывам маці, валявой жанчыны раялісцкіх і вальтэрыянскіх поглядаў. Пасля смерці маці ў 1821 г. і з бацькам у Віктора склаліся прыязныя адносіны.

Малады Віктор закахаўся і, супраць жадання маці, заручыўся са сваёй падругай дзяцінства Адэль Фушэ (1803—1868). Гюго быў блізкі са сваёй маці, і таму ажаніўся з Адэль толькі пасля смерці маці. У шлюбе нарадзілася пяць дзяцей.

У 1841 годзе Гюго быў абраны ў Французскую акадэмію.

У 1843 годзе ў выніку няшчаснага выпадку загінула Леапальдзіна, старэйшая дачка Гюго. Гэтая трагедыя спустошыла пісьменніка. Пазней ён напісаў рад паэм, прысвечаных жыццю і смерці яго дачкі.

У 1845 годзе Віктор Гюго атрымаў званне пэра[7], у 1848 годзе быў выбраны ў Нацыянальны сход. Гюго быў праціўнікам дзяржаўнага перавароту 1851 годаberu і пасля абвяшчэння Напалеона III імператарам адправіўся ў выгнанне. У 1870 годзе ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1876 годзе быў абраны сенатарам[7].

Сям’я і дзеці правіць

З кастрычніка 1822 года Гюго быў жанаты з Адэль Фушэ[fr] (1803—1868), у гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

Беларускія пераклады правіць

  • Гаўрош: Апавяданне для дзяцей / Апрац. С. А. Іванчына-Пісарава. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Казэта: З роману «Адрынутыя» / Пер.з руск. А. Р. Ламацкага. — Мн.: ДВБ.Юндзетсектар, 1932.
  • Дзевяноста трэці: Раман / Віктар Гюго. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Юн. літ., 1937.
  • Казета: Пер. з рус. мовы / В.Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1937.
  • Адвержаныя: Скароч. тэкст: Пер. з рус. мовы. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1938.
  • Гаўрош: Пер. з рус. мовы / Віктор Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
  • Гаўрош: Пер. з рус.. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
  • Казета (Урывак з рамана «Адвержаныя»): Для малод. узросту / Пер. У.Шахаўца. — Мн.: Белдзяржвыд. Рэд. дзіцяч.і юнац. літ., 1957.
  • На барыкадзе (перакл. Ю. Жалезка) // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.

Памяць правіць

Экранізацыі правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць