Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Правілы
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Чаму раздзел "Стыль" пусты. Трэба стварыць правіла. МВ (папярэдзіць) 18:10, 5 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
Старонка Вікіпедыя:Правілы цалкам перапісана, зараз там замест спісу правілаў — апісанне прынцыпаў іх функцыянавання. Лічу неабходным пачаць фармальна надаваць статус правілам, бо адсутнасць іх фіксавання прыводзіць да страчвання дасягнутых кансэнсусаў, цяжкасцямі пры абгрунтаванні дзеянняў. На старонцы таксама прапануецца шлях высоўвання новых правілаў — раней кожны рабіў гэта як папала, што ў многім было прычынай няўдалага іх завяршэння. Фактычна адзінае правіла, якое было высунута і болей-меней удала прынята — Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Новыя правілы наймення артыкулаў, новыя прапановы, хоць і перапісаныя з англійскай вікіпедыі, улічваюць як станоўчыя моманты гэтай і іншых папярэдніх намінацый, так і адмоўныя, каб іх пазбягаць.
Коратка аб істотных момантах (фактычна яны ўжываліся пры прыняцці Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Новыя правілы наймення артыкулаў):
- Уводзіцца два ўзроўні зацверджаных прынцыпаў — Правіла і Рэкамендацыя — як і ў большасці іншых вікіпедый. Зараз выкарыстоўваюцца розныя сінонімы для гэтых назваў (гл. Вікіпедыя:Праект:Правілы#Параўненне назваў), пасля прыняцця правіла яны будуць замененыя на зацверджаныя
- Старонка Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл становіцца асноўнай, праз якую ствараюцца новыя і дапаўняюцца старыя правілы
- Пры прыняцці правілаў поўнасцю адмяняецца галасаванне, рашэнне прымаецца на падставе знойдзенага ў абмеркаванні кансэнсусу, правіла і кансэнсус пры гэтым павінны адпавядаць вызначаным крытэрыям
- Не прадугледжваецца фармальных тэрмінаў для прыняцця рашэння, яго прымаецца зыходзячы з актыўнасці і ступені вырашанасці пытання
- Ужо прынятае правіла можна свабодна мяняць (як і звычайны артыкул)
Пасля прыняцця дадзенага правіла ўсім існуючым правілападобным старонкам будзе нададзены статус Вікіпедыя:Эсэ, большасць іх будзе вылучана на зацверджанне статусу згодна з Вікіпедыя:Праект:Правілы#Бліжэйшыя планы. Прыняцце абсалютна новых правілаў пакуль не плануецца.
Спрэчныя пытанні (якія бачу пакуль): як правільна пісаць у родным склоне "правілаў" ці "правіл".
Да ўдзельнікаў: просьба выказваць заўвагі і задаваць пытанні. Можаце смела змяняць праект правіла на свой густ. Калі нешта не падабаецца, просьба сказаць аб гэтым адразу, а не чакаючы канчатковага зацверджання правілаў (і тым больш пасля іх прыняцця). Заклікаю падысці да зацверджання гэтага правіла і бліжэйшых планаў без залішняй скурпулёзнасці: правілы ў любой момант могуць быць дапрацаваны без дадатковага абмеркавання; мэтай прыняцця з’яўляецца не абмежаванне свабоды ўдзельнікаў (заўсёды можна дзейнічаць згодна з прынцыпам Вікіпедыя:Ігнаруйце правілы), а фіксаванне існуючых дамоўленасцей і кансэнсусаў, каб іх можна было смела выкарыстоўваць і смела на іх спасылацца. --Artsiom91 (размовы) 02:06, 16 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Меркаванні прашу пісаць тут.--Artsiom91 (размовы) 02:06, 16 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
- Цалкам падтрымліваю ініцыятыву і дзякуй за працу. Віт; размовы 11:18, 18 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
- Магчыма, варта адразу змясціць у правілы абмеркаваныя і прынятыя правілы наймення артыкулаў. Дзякуй за патрэбнае пачынанне.--Dzimitrio (размовы) 21:47, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
- Пасля зацверджання гэтага правіла будуць выстаўлены на зацвержданне існуючыя правілы і рэкамендацыі згодна з Вікіпедыя:Праект:Правілы#Бліжэйшыя планы, там ёсць і Вікіпедыя:Найменне артыкулаў. Калі каму цікава, можа ўжо зараз праглядаць, дапрацоўваць існуючыя старонкі і прапаноўваць свае.--Artsiom91 (размовы) 21:53, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
- Магчыма, варта адразу змясціць у правілы абмеркаваныя і прынятыя правілы наймення артыкулаў. Дзякуй за патрэбнае пачынанне.--Dzimitrio (размовы) 21:47, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
- Істотных заўваг да праекту правіла няма. Калі цягам бліжэйшага тыдня меркаванняў супраць не будзе, правіла будзе лічыцца зацверджаным. Стварыў таксама спіс неіснуючых, але патрэбных правіл, прашу ў зацікаўленых удзельнікаў дапамогі па перакладзе.--Artsiom91 (размовы) 01:15, 24 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Падчас абмеркавання істотных заўваг выказана не было. Былі падпраўлены стыль і арфаграфія ў тэксце правіла (у родным склоне множнага ліку пішам "правіл", а не "правілаў"). Усе старонкі, катэгорыі, шаблоны, якія згадваюцца ў тэксце правіла, створаны. Такім чынам правіла прынята.--Artsiom91 (размовы) 13:18, 30 верасня 2018 (MSK)[адказаць]