Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Рэкамендацыі па вядзенні неартыкулаў
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапануецца надаць афіцыйны статус рэкамендацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі Вікіпедыя:Правілы наступным старонкам:
- Вікіпедыя:Спісы
- Вікіпедыя:Шаблоны
- Вікіпедыя:Катэгарызацыя (рэкамендацыя была раней зацверджана, але зараз дапоўнена, таму прашу выказваць заўвагі пры іх наяўнасці)
- Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні праектаў
- Вікіпедыя:Рэкамендацыі па вядзенні парталаў
- Вікіпедыя:Неадназначнасць
Агульная тэматыка прапанаваных ркамендацый — апісанне таго, што і як можа змяшчацца на старонках, якія не з’яўляюцца артыкуламі (па меншай меры ў асноўным разуменні гэтага тэрміна). Змест гэтых старонак распрацаваны або дапрацаваны мной у апошні час, пакуль не выкарыстоўваўся супольнасцю. Дагэтуль у нас нейкіх агульнапрызнаных прынцыпаў не існавала, таму часам узнікалі нейкія пытанні наконт мэтазгоднасці існавання або зместу тых ці іншых старонак. Прадстаўленыя на прапанаваных старонках прынцыпы з аднаго боку адлюстроўваць шэраг ужо ўжывальных практык, з другога — падсумоўваюць пэўны кансэнсус і меркаванні ўдзельнікаў, якія склаліся на працягу ранейшых абмеркаванняў (можна паглядзець тут). Лічу, што мэтазгодна будзе мець рэкамендацыі зацверджанымі па меншай меры як база для далейшага ўдакладнення, а таксама для спасылкі на іх у абмеркаваннях.
Прапаную выказваць заўвагі па сутнасці рэкамендацый, таксама дадаткова дадаваць прыклады, выпраўляць арфаграфію, дапаўняць і інш. У выніку ўзнікнення канфліктаў наконт тых ці іншых пунткаў яны мусяць быць абмеркаванымі на гэтай старонцы, кансэнсуснае рашэнне адлюстравана ў рэкамендацыі, а пры адсутнасці кансэнсусу — спрэчны пункт будзе прыбраны.--Artsiom91 (размовы) 21:42, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Меркаванні прашу пісаць тут.--Artsiom91 (размовы) 21:42, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Спісы
правіць- У выніку ботазалівак зараз існуе шмат спісаў тыпу Спіс аб’ектаў PGC (2154001—2155000), пазначаных як службовыя. Пры гэтым, праца па стварэнні асобных артыкулаў з такіх спісаў не пачыналася (і хутчэй за ўсё, не пачнецца). Ці азначае гэта, што згодна з Вікіпедыя:Спісы такія артыкулы трэба будзе выносіць на выдаленне? --Krylowicz (размовы) 21:57, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
- У цяперашняй рэдакцыі нідзе не прапісана неабходнасць таго, каб элементы спіса пачалі з цягам часу стварацца, болей за тое — няма нават патрабавання для таго, каб элементы спіса ўвогуле мелі тэарэтычную энцыклапедычную значнасць. Таму падстаў для выдалення або нават пераносу ў службовую прастору для такіх старонак з цяперашняй рэдакцыі не вынікае.--Artsiom91 (размовы) 22:06, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
- Якраз гэта мяне больш за ўсё і бянтэжыць — што такія недаартыкулы, як Спіс выканаўцаў амбіента, напрыклад, пры наяўнасці шаблона {{службовы спіс}} не могуць быць выдаленымі паводле ВП:Спісы. На маю думку, калі ў самім шаблоне напісана, што «гэта службовы спіс артыкулаў, створаны для каардынацыі працы па развіцці тэмы», а ніякай працы і развіцця не вядзецца, то няма чаго такім спісам рабіць у асноўнай прасторы. --Krylowicz (размовы) 22:16, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
- Выдаленне старонкі Спіс выканаўцаў амбіента цалкам будзе адпавядаць рэкамендацыі, бо яна знаходзілася ў асноўнай прасторы і не адпавядала патрабаванням "Спіс мусіць грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах", "Спіс павінен мець разумную вобласць ахопу", "Спіс павінен мець вызначаныя крытэрыі ўключэння". Як альтэрнатыва, яе можна было перанесці ў службовую прастору, але не знайшлося зацікаўленага ўдзельніка або праекта. Наконт таго, што не варта такім спісам быць у асноўнай прасторы, то можна змяніць подпіс «гэта службовы спіс артыкулаў, створаны для каардынацыі працы па развіцці тэмы» на іншы (бо такі подпіс нідзе не зацверджаны), з якога не будзе вынікаць неабходнасць "працы па развіцці тэмы". Або можна такія спісы пераносіць у службовую прастору — але тут незразумела куды менавіта, бо праектаў у бевікі амаль няма, а на падстаронках удзельнікаў многія спісы будуць выглядаць дзіўнавата, ды і жадаючых таксама можа не быць.--Artsiom91 (размовы) 22:28, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
- Зразумела. Я б яшчэ ў раздзел «Агульныя патрабаванні да ўсіх спісаў у асноўнай прасторы назваў» дадаў пункт накшталт «Моцна састарэлыя і занядбаныя спісы, змест якіх выклікае ўражанне недапрацаванасці і закінутасці, мусяць выстаўляцца да выдалення», бо шаблона {{Актуальнасць}} у некаторых выпадках недастаткова. Прыклад — Спіс удзельнікаў Беларускага парку высокіх тэхналогій — быццам бы ўсім крытэрыям адпавядае, але вельмі састарэлы, зараз у ПВТ 563 кампаніі. --Krylowicz (размовы) 22:36, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
- Падтрымліваю, дапісаў пункт у планаваную рэкамендацыю, таксама дапісаў туды асобна пра храналагічныя спісы.--Artsiom91 (размовы) 23:44, 24 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Навігацыйныя шаблоны
правіцьНа старонцы Размовы з удзельнікам:Krylowicz#Шаблон сельсавета было заўважана, што цяперашняя прапанова «Навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах» супярэчыць практыцы, якая склалася ў артыкулах пра населеныя пункты Беларусі, дзе стаіць шаблон раёна, хоць у ім спасылкі на вёскі няма. Прапануецца вырашыць — ці прапісаць у рэкамендацыі гэты выпадак як выключэнне, ці ботам прайсціся і прыбраць залішнія шаблоны са старонак.--Artsiom91 (размовы) 21:40, 27 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
- Прапаную прыбраць залішнія шаблоны са старонак. Віт; размовы 13:14, 28 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
- Іншых меркаванняў няма, таму пасля зацвярджэння рэкамендацыі буду прыбіраць шаблоны.--Artsiom91 (размовы) 16:46, 8 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Падчас абмеркавання былі выказаны заўвагі, якія былі ўлічаны. Супраць цяперашніх фармулёвак нікога няма. Старонкі прынятыя ў якасці рэкамендацый. Дзейнасць па прывядзенні старонак у адпаведнасць з рэкамендацыямі будзе адбывацца цягам бліжэйшага часу.--Artsiom91 (размовы) 16:31, 25 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]