Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.
Найлепшыя артыкулы 2020 годаПравіць
Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2020)
Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Беларусі з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 года, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.
Датай стварэння эскіза сцяга лічыцца 1917 год, а яго аўтарам — Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Пры тым выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга беларусамі вядома і з ранейшых гадоў. Успрыняцце сцяга як нацыянальнага можна патлумачыць яго адпаведнасцю колеравай гаме ў народнай традыцыі і мастацкім гусце — чырвоныя элементы на белай аснове называюць самым распаўсюджаным спалучэннем у беларускім арнаменце. (далей…).
|
«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал[en] і Алівія Уільямс[en].
«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы. (далей…).
|
Наступленне на Трыпалі (кодавая назва аперацыі: «Паводка годнасці»; контраперацыя сіл УНА: «Вулкан гневу») — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сіл Урада нацыянальнага адзінства (УНА) прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.
Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам. (далей…).
|
«Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1995 года, пастаўлены па аднайменным рамане англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Адаптацыяй кнігі займаўся сцэнарыст Эндру Дэвіс, рэжысёрскае крэсла заняў Сайман Лэнгтан, а спрадзсіравала карціну Сью Біртвістл. Ролі Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі выканалі Джэніфер Эль і Колін Фёрт. Вытворчасцю міні-серыяла займалася карпарацыя BBC пры дадатковай фінансавай падтрымцы амерыканскай тэлесеткі A&E.
Міні-серыял 1995 года стаў сёмай экранізацыяй раману. Папярэднія адаптацыі для кіно і тэлебачання выходзілі ў 1938, 1940, 1952, 1958, 1967 і 1980 гадах. Восьмай стала пастаноўка 2005 года. (далей…).
|
|
Правілы конкурсуПравіць
Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.
1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.
- 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
- Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
- 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
- 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15-16 студзеня).
- 1.4 З 17 па 31 студзеня ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.
2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
- 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з'яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
- 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
- 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур'ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
- 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
- 2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.
3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).
- 3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з'яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
- 3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
- карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
- закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
- канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
- падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.
4 Выбары артыкулаў.
- 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць
За або Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
- 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў
За і Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.
|