Вікіпедыя:Архівацыя
Старонка — эсэ пра Вікіпедыю, не правіла або парада і мае азнаямляльны характар. |
Часам змест старонкі (галоўным чынам, гэта тычыцца размоў) робіцца занадта масіўным. У такіх выпадках варта правесці архівацыю.
Стварэнне і найменне архіваў
правіцьАрхівы рэкамендуецца пад назвамі, якія атрымоўваюцца даданнем удакладнення пасля слэша ад назвы асноўнай старонкі. Напрыклад:
- Вікіпедыя:Форум — Вікіпедыя:Форум/2017
- Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны — Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны/2010—2017
- Вікіпедыя:Тэхнічныя патрэбы — Вікіпедыя:Тэхнічныя патрэбы/Архіў
У якасці ўдакладненняў рэкамендуецца пазначаць гады, за якія ствараецца архіў.
Спосабы архівацыі
правіцьАрхівацыю старонак можна праводзіць двума спосабамі:
1. Перманентная архівацыя. Прымяняецца звычайна да старонак, на якіх ідзе даволі хуткае даданне новых тэм, а старыя закрываюцца і становяцца неактуальнымі. Наяўнасць адразу вялікай колькасці тэм замінае знаходзіць актуальныя, прымаць у іх удзел і падводзіць вынікі.
У такім разе пасля закрыцця тэмы рэкамендуецца дадаць яе на актуальную старонку архіва шляхам капіравання, пасля чаго выдаліць з асноўнай старонкі. Архівацыю рэкамендуецца рабіць праз некалькі дзён праз закрыцця тэмы, каб зацікаўленыя маглі азнаёміцца з вынікам і задаць пытанні.
Старонкі архіва ў такім разе ствараюцца загадзя ў пачатку пэўнага перыяду часу, выкарыстоўваюцца на яго працягу, пасля чаго ствараюцца новыя старонкі архіва ўжо за новы перыяд.
- Спіс старонак, якія архівуюцца перманентна
- Вікіпедыя:Да выдалення
- Вікіпедыя:Да перайменавання
- Вікіпедыя:Да аб’яднання
- Вікіпедыя:Да падзелу
- Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння
- Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы
- Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы
- Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы
2. Архівацыя пераносам. Больш складаны, але больш эфектыўны за перманентны спосаб архівацыі. Ён можа ўжывацца для старонак, дзе не такая высокая колькасць абмеркаванняў і адсутнічае фармальнае закрыццё тэмы, але пры гэтым тэму можна лічыць неактуальнай пасля заканчэння актыўнага абмеркавання.
Для архівацыі пераносам старонка (у той час, калі на ёй няма актыўных абмеркаванняў) пераносіцца пад новую назву з удакладненнем, пасля чаго ствараецца наноў (пры наяўнасці інтэрвікі варта не забыцца іх абнавіць). Пры наяўнасці актуальных абмеркаванняў створаная наноў старонка можа нейкі час з’яўляцца ўключэннем новага архіва. Перанос рэкамендуецца рабіць у канцы перыяду, які пазначаецца ў назве архіва (звычайна ў канцы года ці пачатку наступнага).
Для спрашчэння пасля пераносу працы з агульнай інфармацыяй, якая звычайна змяшчаецца ўверсе і часам унізе старонкі, рэкамендуецца ствараць падстаронкі «Шапка» і «Падвал», напрыклад Вікіпедыя:Да выдалення/Шапка і Вікіпедыя:Да выдалення/Падвал, і з дапамогай уключэння дадаваць іх на старонкі: {{/Шапка}}. Пасля пераносу ў архіў шапка і падвал прыбіраюцца са старонкі і замест іх прастаўляецца шаблон {{Архіў}}, у новую асноўную старонку дадаюцца шапка і падвал.
У параўнанні з перманентнай архівацыяй архівацыя пераносам мае шэраг пераваг:
- Захоўваецца гісторыя правак старонкі і архіва, аўтары ўсех паведамленняў;
- Пазбягаецца магчымасць памылак і фальсіфікацый з боку таго, хто робіць архівацыю;
- Выпрацоўваецца структура старонкі — шапка, падвал;
- Архіў атрымоўвае імя па факце архівацыі, а не загадзя; архівацыю можна правесці ў любы момант у залежнасці ад напоўненасці старонкі.
- Спіс старонак, якія архівуюца пераносам
Афармленне архіваў
правіцьНа старонках архіва змяшчаецца шаблон {{Архіў}}, дзе пазначаецца за які перыяд архівавана старонка.
На старонцы, якая часам архівуецца, уверсе (пры наяўнасці шапкі — у ёй) з дапамогай шаблона {{Архівы}} падаецца спіс архіваў. Таксама ўнізе можна стварыць асобны раздзел «Архіў», дзе размясціць спасылку на аглядную старонку архіваў.