Вікіпедыя:Архіў запытаў да падзелу/2019
Гэта архіў, створаны ў 2019 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапанова да падзелу артыкула на два асобных Пастаўскі павет (Расійская імперыя) і Пастаўскі павет (Польская Рэспубліка) ад 10:15, 22 мая 2019 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. Віт; размовы 16:41, 13 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
- Y Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:52, 4 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Вынік
Артыкул падзелены па прыкладу іншых артыкулаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:54, 4 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Нафта і нафтавая прамысловасць Беларусі → Нафтавая прамысловасць Беларусі і Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Па прыкладзе з руская вікіпедыяй варта размежаваць нафтавую і нафтаперапрацоўчую прамысловасць. --Дзеручэнка Антон (размовы) 17:53, 24 лютага 2019 (MSK) Ну добра. Тады адрэдагуйце нафтаперапрацоўчую. Трэба працягнуць табліцу і зняць некаторыя дадзеныя, што дублююцца, напрыклад, глыбіню перапрацоўкі — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Іван Булва (р · у) [адказаць]
Вынік
Артыкулы падзелены.--Artsiom91 (размовы) 16:11, 15 снежня 2019 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Удзельнік:Artificial123 перанёс Віленскі ўніверсітэт у Вільнюскі, на мой погляд неабгрунтавана — "Віленскі" гэта традыцыйная назва, пад якой ёсць артыкул, прыкладам, у БелЭн. Пытанне раней падымалася тут. Прапаную перанесці назад.--Artsiom91 (размовы) 12:02, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Горад Вільнюс жа. А БЭ не ісціна ў апоняй інстанцыі, хаця АК. --Artificial123 (размовы) 12:04, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- На мой погляд, як называць — непрынцыпова. Проста ў нас яшчэ нямала катэгорый кшталту Катэгорыя:Постаці Віленскага ўніверсітэта. Калі пераносіць пад "Вільнюскі", то і іх варта таксама.--Artsiom91 (размовы) 12:13, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Не супраць, бо Вільнюскі ўніверсітэт, і Віленскі розныя рэчы, якія раней, пры стварэнні артыкула, змясцілі пад адну назву. Віленскі ўніверсітэт існаваў толькі ў часы расійскай панавання. Такая ж сітуацыя з Галоўнай Віленскай школай, Акадэміяй езуітаў, Універсітэтам Ст. Баторыя. Сёння літоўцы лічаць, што Вільнюскі ўніверсітэт правапераемнік ўсіх астатніх... Што ж няхай лічаць. Яны многа, што яшчэ лічаць сваім, хоць гэта такім не з'яўляецца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:33, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Сапраўды, як лепей зрабіць? Трэба каб назвы ўсіх катэгорый (пра постаці і інш.) супадалі з назвай артыкула. Альбо рабіць падзел артыкула на два асобных: «Вільнюскі ўніверсітэт» і «Віленскі ўніверсітэт». Віт; размовы 13:12, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Варта дзяліць артыкул на 2. І ствараць 2 групы катэгорый. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:22, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Больш таго, тры (!) артыкулы трэба рабіць: уласна Віленскі ўніверсітэт (той самы класічны), універсітэт Стэфана Баторыя[ru]* і цяперашні Вільнюскі ўніверсітэт. Рэальная пераемнасць (у сэнсе непарыўнасці развіцця) паміж першым і двума астатнімі фактычна адсутнічае. Таму раздзяліць на тры. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:34, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Галоўнае, не наламаць дроў. Усё ж такі трэба улічваць, што літоўцы не падзяляюць гісторыю развіцця установы і нават на сёняшняй афіцыйнай эмблеме установы «1579». Трэба з гэтым лічыцца, артыкул «Вільнюскі ўніверсітэт» павінен утрымоўваць і гісторыю! Віт; размовы 08:53, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Адпаведна і катэгорыі раздзеляцца. Але там, канечне, час вучобы вывяраць прыйдзецца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:35, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Больш таго, тры (!) артыкулы трэба рабіць: уласна Віленскі ўніверсітэт (той самы класічны), універсітэт Стэфана Баторыя[ru]* і цяперашні Вільнюскі ўніверсітэт. Рэальная пераемнасць (у сэнсе непарыўнасці развіцця) паміж першым і двума астатнімі фактычна адсутнічае. Таму раздзяліць на тры. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:34, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Паглядзеў БелЭн. Там сапраўды артыкул называецца "Віленскі універсітэт", аднак гэта артыкул пра гісторыю ў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы. І заканчваецца артыкул фразай "У 1945 у будынку Віленскага універсітэта аднавіў дзейнасць пераведзены з Каўнаса ун-т (цяпер Вільнюскі ун-т...)". То бок, БелЭн насамрэч разглядвае ўніверсітэты як два розных, ды і там ёсць асобны артыкул "Вільнюскага універсітэта бібліятэка". У сувязі з гэтым зразумела, што пераносіць нічога не трэба, але варта выставіць да падзелу.--Artsiom91 (размовы) 22:46, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вынік
Дыскусія згасла амаль 3 гады таму, ніводзін удзельнік не ўзяўся за працу па размежаванні артыкулаў. Віт; размовы 16:44, 13 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Артыкул створаны студэнтам, і як вынікае з старонкі размоў з настаўнікам, больш брацца за працу ён не збіраецца. У артыкуле існуюць два раздзелы: «Атамна-абсарбцыйная спектраскапія» і «Атамна-эмісійны аналіз», якія ў ва ўсіх астатніх Вікіпедыях існуюць асобнымі артыкуламі. Дарэчы, апошні раздзел, у большасці выпадкаў, павінен называцца «Атамна-эмісійная спектраскапія».--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:07, 23 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
- Зараз аб’ём замалы, няма сэнсу штосьці дзяліць. Калі матэрыялу будзе болей, можна будзе пачаць асобныя артыкулы, а цяперашні, магчыма, пакінуць як абагульняльны.--Artsiom91 (размовы) 17:07, 27 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
- Нейтральны. Магчыма з цяперашняга зрабіць старонку-перасылку, а змест падзяліць. Віт; размовы 20:24, 16 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Вынік
Супольнасць не падтрымала падзел па прычыне малога аб’ёму старонкі. Магчыма ў будучыні вярнуцца да пытання. Віт; размовы 17:15, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паветы
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Варта падзяліць артыкулы пра некаторыя паветы па дзяржавах (Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя і міжваенная Польшча). Падзел мэтазгодна ажыццяўляць, калі ёсць дастаткова звестак пра кожны з выдзяляемых перыядаў.
- Аршанскі павет → Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае) і Аршанскі павет (Расійская Імперыя)
- Ашмянскі павет → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае), Ашмянскі павет (Расійская імперыя) і Ашмянскі павет (1920—1940)
- Беластоцкі павет, Расійская імперыя → Беластоцкі павет, Расійская імперыя і Беластоцкі павет, 1918—1940
- Бельскі павет, Расійская імперыя → Бельскі павет, Расійская імперыя і Бельскі павет, 1918—1940
- Браслаўскі павет, Расійская імперыя → Браслаўскі павет, Расійская імперыя і Браслаўскі павет, 1921—1940
- Вілейскі павет, Расійская імперыя → Вілейскі павет, Расійская імперыя і Вілейскі павет, 1921—1940
- Дзісенскі павет → Дзісенскі павет, Расійская імперыя і Дзісенскі павет, 1921—1940
- Пастаўскі павет → Пастаўскі павет, Расійская імперыя і Пастаўскі павет (міжваенная Польшча)
- Пінскі павет → Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае), Пінскі павет, Расійская імперыя і Пінскі павет, 1921—1940
магчыма, таскама
- Баранавіцкі павет → Баранавіцкі павет, 1919—1921 і Баранавіцкі павет (міжваенная Польшча) (??)
- Нясвіжскі павет → Нясвіжскі павет, 1793—1796, Нясвіжскі павет, 1919—1921 і Нясвіжскі павет (міжваенная Польшча) (??)
Таксама варта стварыць артыкулы Рэчыцкі павет, Расійская імперыя і Мазырскі павет, Расійская імперыя (у артыкулах Рэчыцкі павет і Мазырскі павет пра расійскі перыяд нічога няма, але на іх ідуць некарэктныя спасылкі з артыкулаў, якія павінны быць на артыкулы аб расійскіх адзінках).
- За--Віт; размовы 11:21, 20 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. Раней было шмат прыхільнікаў аб'яднаных артыкулаў, але са з'яўленнем Вікідадзеных і развіццём катэгарызацыі ў нашым раздзеле стала відавочна, што варта мець асобны артыкул пра кожны павет. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:17, 20 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Можа і паветам ВКЛ патрэбна ўдакладненне? Пры перакладзе з рускай мовы, напрыклад, спасылка [[Пинский уезд]] незаўважна ператвараецца ў спасылку [[Пінскі павет]]. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:19, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- А гэта не дапаможа ў большасці выпадкаў, бо ў рускай розныя словы "уезд" і "повет" (і "повят"), таму ўдакладненні там непатрэбны, і пры аўтаматычным перакладзе гэта цяжка ўлічыць. Усё роўна прыйдзецца выпраўляць няправільныя перасылкі (я ўжо так рабіў для некалькіх паветаў).--Artsiom91 (размовы) 21:35, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Ну так спасылкі хоць будуць на старонку неадназначнасцей весці, а значыць падсвятляцца колерам у артыкулах --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 22 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- А гэта не дапаможа ў большасці выпадкаў, бо ў рускай розныя словы "уезд" і "повет" (і "повят"), таму ўдакладненні там непатрэбны, і пры аўтаматычным перакладзе гэта цяжка ўлічыць. Усё роўна прыйдзецца выпраўляць няправільныя перасылкі (я ўжо так рабіў для некалькіх паветаў).--Artsiom91 (размовы) 21:35, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Можа і паветам ВКЛ патрэбна ўдакладненне? Пры перакладзе з рускай мовы, напрыклад, спасылка [[Пинский уезд]] незаўважна ператвараецца ў спасылку [[Пінскі павет]]. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:19, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вынік
Дыскусія даўно заглохла, супольнасць выказалася за падзел. Праца па падзелу артыкулаў пра паветы па-ціху вядзецца. Віт; размовы 17:11, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]