Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017

Фінскае таварыства навук і лістоўФінскае навуковае таварыстваПравіць

ВынікПравіць

Са згоды аўтара перанесена пад больш натуральную назву.--Artsiom91 (размовы) 17:37, 16 снежня 2017 (MSK)[]

ВінчэстэрУінчэстэр (Англія)Правіць

ВынікПравіць

Супраць нікога. Удакладненне пакуль непатэрбнае, таму перанесена пад варыянт Уінчэстэр, разам з катэгорыямі.--Artsiom91 (размовы) 18:05, 16 снежня 2017 (MSK)[]

Гандаль зброяйНелегальны гандаль зброяйПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 18:12, 16 снежня 2017 (MSK)[]

ЧарнагалоўкаЧорнагалоўкаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена пад варыянт Чорнагалоўка, па аналогіі з Чорнагалоў.--Artsiom91 (размовы) 17:37, 12 лістапада 2017 (MSK)[]

Пастаянныя прадстаўнікі БССР і Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных НацыйПастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных НацыйПравіць

ВынікПравіць

Перайменавана аўтарам артыкула.--Artsiom91 (размовы) 08:59, 26 кастрычніка 2017 (MSK)[]

Johnny Christ, M. Shadows, Synyster Gates, Zacky Vengeance, The RevПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, усе старонкі акрамя The Rev перанесены.--Artsiom91 (размовы) 17:31, 12 лістапада 2017 (MSK)[]

Пятрас ВайціекунасПятрас ВайцекунасПравіць

ВынікПравіць

Не перанесена, цяперашняе напісанне згодна з {{ТКП-Літва}}. Варыянт Пятрас Вайціекунас існуе ў якасці перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 17:11, 12 лістапада 2017 (MSK)[]

Хоўм Крэдыт БанкХоўм КрэдытПравіць

ВынікПравіць

Артыкул перанесены.--Artsiom91 (размовы) 15:45, 4 кастрычніка 2017 (MSK)[]

Войскі / вайсковы / ваенныПравіць

ВынікПравіць

Праз адсутнасць пярэчанняў, вырашана ўжываць найменне "воіская часць", а не "вайсковая частка". Слова "частка" ўвогуле нельга ўжываць для воінскіх фарміраванняў, замест яго пісаць "часць"; слова "вайсковы" дапушчальнае, але варта глядзець, у якім спалучэнні і сэнсе яно ўжываецца, часта замест "вайсковы" варта пісаць "воінскі" ці "ваенны". Зараз катэгорыі з "вайсковых частак" перанесены ў "воінскія часці".--Artsiom91 (размовы) 12:42, 4 кастрычніка 2017 (MSK)[]

МайяМаяПравіць

ВынікПравіць

Правілы 2008 года прама кажуць, што варта пісаць "мая" з адпаведным прыкладам. Прынцыповых пярэчанняў няма. Таму ўсе старонкі (артыкулы, катэгорыі, шаблоны) пераносім пад варыянт "мая" (для артыкулаў і шаблонаў — з захаваннем перасылкі). У артыкуле "мая" ў лідзе захоўваем абодва варыянты напісання са спасылкамі. Асобныя зацікаўленыя могуць звярнуцца ў НАН, у адпаведнасці з адказам гэты вынік можа быць зменены.--Artsiom91 (размовы) 13:04, 4 кастрычніка 2017 (MSK)[]

Нарвскія трыўмфальныя варотыНарвская трыумфальная брамаПравіць

ВынікПравіць

  Зроблена МВ (папярэдзіць) 15:25, 18 верасня 2017 (MSK)[]

Каму калі яшчэ хочаццца папераносіць.--Artsiom91 (размовы) 23:27, 20 верасня 2017 (MSK)[]

Міжнародны рэзервовы банкСтатусБанкПравіць

ВынікПравіць

Арт. перанесены, бо змянілася назва. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dzianis Niadbajla (р · у) 15:31, 20 жніўня 2017(UTC)

ОнербанкНорд Еўрапеан БанкПравіць

ВынікПравіць

Арт. перанесены, бо змянілася назва.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:31, 20 жніўня 2017 (MSK)[]

ТрастбанкБанк «Рашэнне»Правіць

ВынікПравіць

Арт. пад назвай Банк Рашэнне існуе. Двукоссі ў назве не патрэбны. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dzianis Niadbajla (р · у) 15:28, 20 жніўня 2017(UTC)

КрэдэксбанкІнтэрПэйБанкПравіць

ВынікПравіць

Арт. перанесены, бо змянілася назва.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:25, 20 жніўня 2017 (MSK)[]

Гады ў музыцыПравіць

ВынікПравіць

Прапанова не падтрымана.--Artsiom91 (размовы) 00:26, 31 жніўня 2017 (MSK)[]

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 9, МінскПравіць

ВынікПравіць

Перанесена пад назву Будынак гасцініцы «Мачыз», якая атрымала найбольшую падтрымку і сустракаецца ў крыніцах.--Artsiom91 (размовы) 00:53, 31 жніўня 2017 (MSK)[]

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1864), КапыльПравіць

ВынікПравіць

У сувязі з прыняццем новых правіл наймення артыкулаў перанесена пад назву Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Капыль, 1864).--Artsiom91 (размовы) 00:49, 31 жніўня 2017 (MSK)[]

Катэгорыя:КутровыяКатэгорыя:КутравыяПравіць

ВынікПравіць

Памылка ў назве прызнана, катэгорыя перайменаваная. --JerzyKundrat (размовы) 10:52, 20 жніўня 2017 (MSK)[]

BitcoinБіткойнПравіць

ВынікПравіць

Перанесена згодна з абмеркаваннем. --JerzyKundrat (размовы) 10:45, 20 жніўня 2017 (MSK)[]

Катэгорыя:УпрыгожванніКатэгорыя:УпрыгажэнніПравіць

ВынікПравіць

Сапраўды, згодна са слоўнікамі "упрыгожванне" мае толькі значэнне дзеяння. symbal.by — не аўтарытэтная крыніца ў галіне правапісу. Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:45, 6 жніўня 2017 (MSK)[]

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайныКатэгорыя:Пяхотнікі Вялікай Айчыннай вайныПравіць

ВынікПравіць

Скарнік лічыць па-іншаму, таму намінацыю закрываю як неабгрунтаваную. Ды і замест катэгорый выстаўлены старонкі. Спадар Дзяніс, у наступны раз, калі ласка, спачатку пераправярайце, а потым толькі выстаўляйце не перайменаванне.--Artsiom91 (размовы) 23:41, 12 ліпеня 2017 (MSK)[]

Сп. Artsiom91 перад тым як закрываць дыскусію, трэба як мінімум, дачакацца аргументаў апанента. Гэта па-першае. Па-другое, з якіх гэта часоў, просты анлайн-перакладчык з'яўляецца АК? Няхай і на аснове «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» савецкіх часоў. Можа тады і Google Translate прыцягнем?--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:47, 12 ліпеня 2017 (MSK)[]
Па-першае, сціраць рэплікі іншых удзельнікаў нельга. Калі Вам вельмі хочацца, можаце ў такіх сітуацыях выстаўляць новую намінацыю, ці задаваць пытанні ў секцыі «Вынік», куды я Вашыя рэплікі зараз перанёс. Па-другое — пры выстаўленні на перайменаванне варта прывесці свае аргументы, а не патрабаваць нейкіх апраўданняў ад іншых. Пакуль у Вас ніякіх аргументаў няма, то і гутарку весці няма аб чым. Усё астатняе — пустазвонства.--Artsiom91 (размовы) 23:57, 12 ліпеня 2017 (MSK)[]
Ну добра, вось Вам аргумент: «Беларуска-расійскі слоўнік» С. Некрашэвіча (такіж стары, як і слоўнік савецкага часу) і М. Байкова: «пяхотнікі, драб». P.S.: Я ўжо пісаў да гэтага, што ў мяне нешта з Інтэрнэтам, таму нічога выдаляць і не жадаў! А старонка абмеркавання для таго і старонка каб абмяркоўваць, а вынікаў → адпаведна.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:08, 13 ліпеня 2017 (MSK)[]

Імант ЗіеданісІмантс ЗіеданісПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена. З астатніх варыянтаў, якія ўжываюцца ў крыніцах, дапушчальныя перасылкі. Старонкі Імант Янавіч Судмаліс гэтае абмеркаванне не датычыцца — там яшчэ імя па бацьку, ды і існаванне вуліцы Судмаліса ў Мінску можа ўнесці свае карэктывы. Калі хто хоча, можа выставіць да перайменавання асобна.--Artsiom91 (размовы) 13:11, 6 жніўня 2017 (MSK)[]

Цэнтральнаафрыканская РэспублікаЦэнтральна-Афрыканская РэспублікаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, у адпаведнасці з Правіламі 2008 года перанесена пад "Цэнтральна-Афрыканская". З варыянту "Цэнтральнаафрыканская" захоўваюцца перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 12:45, 6 жніўня 2017 (MSK)[]

Перыферыйная прыладаПерыферыйнае прыстасаваннеПравіць

ВынікПравіць

Аргументацыя на старонцы размоў не мае крыніц і не з'яўляецца дастатковай. Скарнік перакладае "устройство" як "устройства" або "прылада", але не як "прыстасаванне", якое перакладаецца на рускую мову як "приспособление". Не перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:06, 6 жніўня 2017 (MSK)[]

Лівонскі ордэнІнфлянцкі ордэнПравіць

ВынікПравіць

Абедзве назвы дапушчальныя і правільныя, абедзве пацвярджаюцца крыніцамі і могуць лічыцца сінонімамі. У такім выпадку для абрання таго, як называць артыкул, варта звяртаць увагу не на тое, як называўся ордэн афіцыйна ці ў Вялікім Княстве Літоўскім, а пад якой назвай ён больш вядомы зараз шырокаму колу чытачоў. І тут варта прызнаць, што пра «Лівонскі ордэн» чулі амаль усе, а вось пра «Інфлянцкі» — толькі дастаткова зацікаўленыя тэмай. У школьным падручніку «Лівонскі ордэн» — магчыма, калі праз які дзясятак гадоў у падручніках будзе «Інфлянцкі», то і нам можна будзе перанесці (бо ёсць пэўная тэндэнцыя на распаўсюджанне ўласных гістарычных назваў замест запазычаных з рускай мовы). А пакуль пакідаем «Лівонскі ордэн».--Artsiom91 (размовы) 01:15, 26 ліпеня 2017 (MSK)[]

Лівонская вайнаІнфлянцкая вайнаПравіць

ВынікПравіць

Абедзве назвы дапушчальныя і правільныя, абедзве пацвярджаюцца крыніцамі і могуць лічыцца сінонімамі. У такім выпадку для абрання таго, як называць артыкул, варта звяртаць увагу не на тое, як называлася вайна ў часы Вялікага Княства Літоўскага, а пад якой назвай яна больш вядома зараз шырокаму колу чытачоў. І тут варта прызнаць, што пра «Лівонскую вайну» чулі амаль усе, а вось пра «Інфлянцкую» — толькі дастаткова зацікаўленыя тэмай. У школьным падручніку «Лівонская вайна» — магчыма, калі праз які дзясятак гадоў у падручніках будзе «Інфлянцкая», то і нам можна будзе перанесці (бо ёсць пэўная тэндэнцыя на распаўсюджанне ўласных гістарычных назваў замест запазычаных з рускай мовы). А пакуль пакідаем «Лівонская вайна».--Artsiom91 (размовы) 01:13, 26 ліпеня 2017 (MSK)[]

Вітаўт КейстутавічВітаўтПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена пад назву Вітаўт. «Вялікі» дадаваць непатрэбна, бо «Вітаўт» — дастатковы варыянт, ды і мянушка «Вялікі» хутчэй у літоўцаў ужываецца — у нас хай застаецца перасылкай.--Artsiom91 (размовы) 14:34, 31 ліпеня 2017 (MSK)[]

BeZ biletaБез БилетаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена. Спадар Віт, калі ласка, выпраўце назвы непасрэдна ў тэксце артыкуле і дапішыце, калі і як называўся гурт.--Artsiom91 (размовы) 14:24, 31 ліпеня 2017 (MSK)[]

Свідрыгайла АльгердавічСвідрыгайлаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 14:32, 31 ліпеня 2017 (MSK)[]

Любарт ГедзімінавічЛюбартПравіць

ВынікПравіць

Сурпаць нікога, перанесена. Іншых значэнняў пакуль няма, калі з'явяцца — можна будзе думаць пра ўдакладненне.--Artsiom91 (размовы) 14:36, 31 ліпеня 2017 (MSK)[]

ТыберыйЦіберыйПравіць

ВынікПравіць

Фактычна запыт не перанос адкліканы намінатарам. Не перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:05, 6 жніўня 2017 (MSK)[]

Да н.э. → Да н. э.Правіць

ВынікПравіць

Пераканаўча даведзена правільнасць цяперашняга наймення.--Dzimitrio (размовы) 11:25, 19 ліпеня 2017 (MSK)[]

КрыжакіПравіць

ВынікПравіць

Прапанова не падтрымана. Здымаю.--Dzimitrio (размовы) 11:25, 19 ліпеня 2017 (MSK)[]

Юліянія ЦверскаяПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, такім чынам перанесена пад назву Ульяна Аляксандраўна, варыянты з "Цверская" выдалены.--Artsiom91 (размовы) 19:57, 10 чэрвеня 2017 (+03)[]

Назвы біялагічных відаўПравіць

ВынікПравіць

Неабходнасці масава пераносіць артыкулы няма, аднак выбарачна пераносы можна ажыццяўляць. Пры гэтым:

  1. У выпадку, калі пэўную беларускую назву мае род (а не сямейства), рэкамендуецца трымацца парадку "Назоўнік прыметнік", гэта звычайна мае месца для раслін.
  2. Усе беларускія назвы павінны быць абгрунтаваныя аўтарытэтнымі крыніцамі. Уласнавыдуманыя назвы недапушчальныя, рэдкаўжывальныя рэкамендуецца па магчымасці замяняць на назвы з аўтарытэтных энцыклапедый і даведнікаў.
  3. У спрэчных сітуацыях варта індывідуальна падыходзіць да кожнага выпадку — глядзець іншамоўныя аналагі, папяровыя энцыклапедыі, зыходзіць са зручнасці сартыроўкі і інш.
  4. Перасылкі для зручнасці пошуку ніхто не забараняе.

--Artsiom91 (размовы) 12:31, 11 чэрвеня 2017 (+03)[]

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў ГайнаўцыПравіць

ВынікПравіць

Цяперашняя назва — афіцыйная, а прапанаваная не адлюстроўвае поўнай сутнасці. Таму пакідаем пад старой назвай.--Artsiom91 (размовы) 12:20, 11 чэрвеня 2017 (+03)[]

Горад ІенаГорад ЕнаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 19:19, 10 чэрвеня 2017 (+03)[]

Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха ШылераЕнскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха ШылераПравіць

ВынікПравіць

Артыкул пра горад перанесены, адпаведна перанесены і ўніверсітэт.--Artsiom91 (размовы) 19:20, 10 чэрвеня 2017 (+03)[]

Яўрэйскія занёманскія могілкі, ГроднаЯўрэйскія могілкі, ГроднаПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена. Але думаю, што варта дапоўніць артыкул, бо зараз там увогуле няма крыніц.--Artsiom91 (размовы) 18:55, 10 чэрвеня 2017 (MSK)[]

Каталіцкія фарныя могілкі, ГроднаФарныя могілкіПравіць

ВынікПравіць

Супраць нікога, перанесена. Можна было б перанесці ў Фарныя могілкі, Гродна з-за наяўнасці ў іншых гарадах, але ў Беларусі фарныя адзіныя, таму ўдакладненне можна адкінуць (як Горад Брэст, хоць аднайменны ёсць у Францыі).--Artsiom91 (размовы) 18:52, 10 чэрвеня 2017 (MSK)[]

Шаблон:Кухонная тэхнікаШаблон:Кухонныя прылады і прыстасаванніПравіць

ВынікПравіць

Спроба сістэматызацыі так і засталася спробай. Парадак не наведзены, таму неабходнасці ў пераносе няма.--Artsiom91 (размовы) 19:27, 10 чэрвеня 2017 (MSK)[]

Чэшская Біблія 1506 годаВенецыянская БібліяПравіць

ВынікПравіць

Кансэнсусу за перанос няма, таму пакуль пакідаем пад старой назвай.--Artsiom91 (размовы) 19:24, 10 чэрвеня 2017 (+03)[]

Катэгорыя:Руска-літоўскія войныКатэгорыя:Літоўска-маскоўскія войныПравіць

ВынікПравіць

"Рускі" казаць некарэктна, а "Літоўска-маскоўскія" неяк не ўстаялася. Артыкулы пра войны маюць назвы кшталтку "Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім" (так у ЭВКЛ, хоць там дзіўнавата — частка войнаў "Вайна Маскоўскай дзяржавы з вялікім Княствам Літоўскім", чатска "Вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай"), адпаведна перанесена пад назву Катэгорыя:Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім. У сувязі з адсутнасцю артыкулаў пра войны ВКЛ з іншымі рускімі княствамі, пытання аб стварэнні дадатковых катэгорый пакуль не стаіць.--Artsiom91 (размовы) 00:04, 24 мая 2017 (+03)[]

Няма нічога дзіўнага. Хто пачынаў вайну, той на першым месцы ў загалоўку і стаіць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:44, 27 мая 2017 (+03)[]

Мінскі лядовы палац спортуЛядовы Палац спорту Мінскай вобласціПравіць

ВынікПравіць

Афіцыйна перайменавана.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:30, 28 мая 2017 (+03)[]

ОскарПравіць

ВынікПравіць

Перанесена пад варыянт "Кінапрэмія «Оскар», год", які атрымаў найбольшу падтрымку на галасаванні. --Artsiom91 (размовы) 12:23, 6 мая 2017 (+03)[]

Домік vs ДамокПравіць

ВынікПравіць

Адпаведна з прыведзенымі спасылкамі, абодва слова існуюць у беларускай мове. Аднак, "дамок" — больш размоўнае слова, для пазначэння славутасцей і музеяў падыходзіць не вельмі. Таму перанесена пад "домік".--Artsiom91 (размовы) 01:14, 24 мая 2017 (+03)[]

Катэгорыя:Вёскі УкраіныПравіць

ВынікПравіць

Усе старонкі перанесены, Катэгорыя:Вёскі Украіны ачышчана і выстаўлена да выдалення, усе артыкулы аднесены да катэгорый населеных пунктаў раёнаў і абласцей.--Artsiom91 (размовы) 20:10, 1 мая 2017 (+03)[]

ЗімбабвэЗімбабвеПравіць

ВынікПравіць

Згодна з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі захоўваецца назва Зімбабвэ--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:58, 27 мая 2017 (MSK)[]

Вільнюскі ўніверсітэтВіленскі ўніверсітэтПравіць

ВынікПравіць

Артыкул захаваны пад назвай "Вільнюскі ўніверсітэт", бо Віленскі (аб якім у БелЭн) і Вільнюскі — фактычна розныя ўніверсітэты. Катэгорыі таксама пакуль не чапаліся. Старонка выстаўлена да падзелу.--Artsiom91 (размовы) 21:11, 25 красавіка 2017 (+03)[]

Катэгорыя:Бранетанкавае ўзбраеннеКатэгорыя:Бранятанкавае ўзбраеннеПравіць

ВынікПравіць

Перанесена, катэгорыі з памылковымі назвамі выстаўлены да выдалення.--Artsiom91 (размовы) 22:33, 20 красавіка 2017 (+03)[]

Катэгорыя:БронетэхнікаКатэгорыя:БранятэхнікаПравіць

ВынікПравіць

Катэгорыі перанесены з артыкуламі, старыя выстаўлены да выдалення. Асобна выставіў "бранетанкавае ўзбраенне" з такой жа сітуацыяй.--Artsiom91 (размовы) 23:53, 19 красавіка 2017 (+03)[]

Дадатак, інфарматыкаДастасаванне, інфарматыкаПравіць

ВынікПравіць

За паўгода ніякіх дадатковых абгрунтаванняў пераносу не прыведзена. Школьныя падручнікі і згаданы на старонцы размоў артыкул Шчаснай прапануюць пісаць "дадатак", таксама варыянты "прылада", "прыладдзе", "дастасаванне". Меркаванне аб тым, што нейкія з гэтых тэрмінаў нельга ўжываць — асабістае меркаванне ўдзельніка, якое інакш як уласным даследаваннем на назавеш, ніякімі крыніцамі гэтае меркаванне не падмацавана. У артыкуле даецца назва "дастасаванне" як магчымы варыянт, гэтага дастаткова. Не перанесена.--Artsiom91 (размовы) 23:31, 16 красавіка 2017 (+03)[]

Партал:ГроднаПартал:Горад ГроднаПравіць

ВынікПравіць

Аргументаў, чаму парталы павінны падпарадкоўвацца правілам наймення артыкулаў, не прыведзена. Таму пакінута пад існуючай назвай.--Artsiom91 (размовы) 00:03, 17 красавіка 2017 (+03)[]

Юр'еўская царква, ЧудзінСвята-Георгіеўская царква, ЧудзінПравіць

ВынікПравіць

Перанесена, у адпаведнасці з практыкай наймення артыкулаў пра цэрквы. Іншыя артыкулы пра цэрквы з "няправільнымі" назвамі, якія можна знайсці напрыклад у гэтай катэгорыі, можна пераносіць без абмеркавання.--Artsiom91 (размовы) 23:09, 16 красавіка 2017 (+03)[]


Марыйка МартысевічМарыя МартысевічПравіць

ВынікПравіць

Перанесена пад назву Марыя Аляксандраўна Мартысевіч, з захаваннем перасылкі са старой назвы.--Artsiom91 (размовы) 15:56, 15 красавіка 2017 (+03)[]

Горад ЯкагамаГорад ЁкогамаПравіць